Уладзіслаў Лях
Уладзіслаў Лях | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 жніўня 1999[1] (25 гадоў) | |
Рост | 183 см[2] | |
Вага | 72 кг[3] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | БАТЭ | |
Нумар | 19 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2018—2022 | Дынама Менск | 4 (0) |
2020 | → Лякаматыў Гомель | 18 (0) |
2022 | → Арсэнал Койданаў | 8 (0) |
2023 | Арсэнал Койданаў | 23 (1) |
2024 | Дынама Берасьце | 26 (2) |
2025— | БАТЭ | 13 (0) |
Зборныя | ||
2019—2020 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Уладзісла́ў Лях (нар. 13 жніўня 1999 году) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец школы менскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2018 годзе замацаваўся ў складзе дублю, часам таксама прыцягваўся да асноўнае каманды. Дэбютаваў у галоўную каманду 29 ліпеня 2018 году, згуляўшы на полі ўсе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка-БДАТУ» (7:0). Перад сэзонам 2019 году прыцягваўся да трэнаваньняў з асноўным складам, аднак чэмпіянат пачаў у дублі. 30 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў у пачатковым складзе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0) і быў заменены ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль, часам зьяўляючыся ў асноўнай камандзе менчукоў.
У красавіку 2020 году быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лякаматыву»[4]. У лістападзе 2020 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5]. У 2021—2022 гадах трэнаваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, аднак гуляў за дубль, за асноўную каманду згуляў толькі ў адным матчы Кубка Беларусі. У чэрвені 2022 году стаў трэнавацца з койданаўскім «Арсэналам» і ў ліпені быў узяты клюбам у арэнду[6]. Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе каманды, аднак у кастрычніку атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону.
У студзені 2023 году выправіўся на прагляд у «Гомель»[7], а ў сакавіку 2023 году зноў далучыўся да «Арсэналу», стаўшы гульцом каманды ўжо на трывалай аснове[8]. У студзені 2024 году перайшоў да складу берасьцейскага «Дынама»[9]. 8 студзеня 2025 году барысаўскі БАТЭ аб’явіў аб падпісаньні ўгоды з футбалістам[10].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у матчы за зборную Беларусі (да 21 году), калі выйшаў у першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы (1:0).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Vladislav Lyakh // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://fcbate.by/team/base/159
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_lyakh/
- ^ Защитник минского "Динамо" Лях отдан в аренду
- ^ Лях и Петров покинули гомельский "Локомотив"
- ^ Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков
- ^ Санец, Ижаковский и Лях проходят просмотр в "Гомеле" (рас.) Праверана 2023-01-22 г.
- ^ "Арсенал" и Владислав Лях продлили сотрудничество (рас.) Праверана 2023-03-02 г.
- ^ Брестское "Динамо" объявило о подписании защитника "Арсенала" (рас.)
- ^ БАТЭ объявил о подписании защитника брестского "Динамо" (рас.). Football.by (2025-01-08). Праверана 2025-03-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
БАТЭ — цяперашні склад
|
---|
4 Мартынаў · 5 Восіпаў · 7 Сьвірэпа · 8 Кастроў · 9 Ануфрыеў · 10 Гібэро · 11 Пруднікаў · 14 Целеш · 15 Пашэвіч · 16 Сокал · 17 Данго · 19 Лях · 23 Рашчэня · 24 Русенчык · 25 Нескаромны · 27 Пілецкі · 28 Чарнавок · 29 Яо · 33 Сотнікаў · 35 Скапец · 68 Жульпа · 77 Каргбо · 80 Мірскі · 98 Сьвідзінскі · Трэнэр: Мігаль |