Уладзіслаў Крывіцкі
| Уладзіслаў Крывіцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 ліпеня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 194 см | |
| Вага | 80 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | Менск | 0 (0) |
| 2016 | → Тарпэда Менск | 11 (0) |
| 2016 | → Мікашэвічы | 10 (1) |
| 2018 | Энэргетык-БДУ | 12 (1) |
| 2020—2021 | Кыран[d] | 29 (1) |
| 2022 | Дынама Берасьце | 9 (0) |
Уладзісла́ў Крыві́цкі (нарадзіўся 3 ліпеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец футбольнага клюбу «Менск». З 2013 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2014 годзе пачаў таксама прыцягвацца да асноўнай каманды, але гэтак і не дэбютаваў у ейным складзе. У сакавіку 2016 году на правах арэнды далучыўся да сталічнага «Тарпэда»[3] У ліпені 2016 году аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту» да канца сэзону[4].
У 2018 годзе выступаў за «Энэргетык-БДУ»[5]. Пасьля сэзону 2018 году прыпыніў кар’еру праз рэцыдыў траўмы[6]. У сьнежні 2019 году зноў пачаў трэнавацца з «Энэргетыкам-БДУ»[7].
У красавіку 2020 году ўвайшоў у заяўку казаскага клюбу «Кыран»[8]. У лютым 2022 году пачаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і неўзабаве склаў дамову з клюбам[9]. У берасьцейскай камандзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Дынама». У берасьцейскай камандзе быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2022 пакінуў «Дынама».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Тарпэда Менск | 2016 | Першая ліга | 11 | 0 |
| Граніт | Найвышэйшая ліга | 10 | 1 | |
| Энэргетык-БДУ | 2018 | Першая ліга | 12 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladislav Krivitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_krivitski/
- ↑ "Минск" отдал Высоцкого и Кривицкого в аренду столичному "Торпедо" (рас.)
- ↑ Вадим Курлович и еще четверо игроков ближайшие полгода проведут в «Граните» (рас.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Защитник «Энергетика-БГУ»: Помог команде вернуться в высшую лигу и завершил карьеру в 23 года (рас.)
- ↑ Футбол. Полузащитник Алексей Носко в новом сезоне продолжит выступать за "Энергетик"-БГУ Архівавана 21 верасня 2020. (рас.)
- ↑ Представлена заявка «Кырана» на сезон Первой лиги 2020 года (рас.)
- ↑ Сямук и Кривицкий подписали контракты с брестским "Динамо" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)