Уладзіслаў Каменеў
| Уладзіслаў Каменеў | ||
|---|---|---|
| Рост | 188 см | |
| Вага | 92 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 12 жніўня 1996 (29 гадоў) | |
| Месца нараджэньня | Орск, Расея | |
| Клюб | ЦСКА | |
| Выступаў за | ||
| Нацыянальная зборная | ||
| Драфт НХЛ | 42, 2014 Нэшвіл Прэдатарз | |
| Гульнявая кар’ера | 2013 — цяпер | |
Уладзісла́ў Зьмі́травіч Ка́менеў (па-расейску: Владислав Каменев; нарадзіўся 12 жніўня 1996 году, Орск, Расея) — расейскі хакеіст, гулец клюбу ЦСКА, які выступае ў Кантынэнтальнае хакейнае лізе.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў займацца хакеем у родным Орску, дзе ягоным першым трэнэрам стаў уласны бацька. Дзякуючы здольнасьцям, быў запрыкмечаны скаўтамі магнітагорскага «Мэталюргу», якія запрасілі хлопца ў акадэмію клюба. Спачатку выступаў у фарм-клюбе «Сталёвыя Лісы», дэбютаваўшы за асноўны склад «Мюталюргу» ў сэзоне 2013—2014 гадоў. У 2014 годзе быў абраны клюбам «Нэшвіл Прэдатарз» на драфце пад агульным 42-м нумарам. У 2015 годзе перабраўся ў ЗША, выступаючы за клюб «Мілўокі Эдміралз» У НХЛ за «Нэшвіл Прэдатарз» дэбютаваў 6 студзеня 2017 году ў матчы супраць «Флорыды Пантэрз». Наступнымі гадамі гуляў за шэраг амэрыканскіх клюбаў, але ў 2020 годзе вярнуўся ў Расею, падпісаўшы дамову з клюбам СКА.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 12 жніўня
- Нарадзіліся ў 1996 годзе
- Нарадзіліся ў Орску
- Расейскія хакеісты
- Хакеісты клюбу «Сталёвыя Лісы» Магнітагорск
- Хакеісты клюбу «Мэталюрг» Магнітагорск
- Хакеісты клюбу «Мілўокі Эдміралз»
- Хакеісты клюбу «Нэшвіл Прэдатарз»
- Хакеісты клюбу «Сан-Антоніё Рэмпэйдж»
- Хакеісты клюбу «Каларада Эвэланш»
- Хакеісты клюбу «Каларада Іглз» Лаўлэнд
- Хакеісты клюбу СКА Санкт-Пецярбург
- Хакеісты клюбу ЦСКА Масква