Уладзіслаў Брахоцкі
Выгляд
| Уладзіслаў Брахоцкі | |
| маршалак шляхты Наваградзкага павету | |
|---|---|
| 1858 — 1863 | |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 24 студзеня 1810 Гаўе, цяпер Івейскі раён |
| Памёр | 1896 Вераскова |
| Адукацыя | Віленскі ўнівэрсытэт |
| Сужэнец | Гелена Дыбоўская[d] |
| Бацька | Рох Брахоцкі[d] |
| Маці | Аляксандра Алендзкая[d] |
Уладзісла́ў Брахо́цкі (24 студзеня 1810, маёнтак Гаўе, Ашмянскі павет, Віленская губэрня, цяпер Івейскі раён — 1896, Вераскова на Наваградчыне) — грамадзкі дзеяч.
Скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. Уваходзіў у склад Віленскае археаграфічнае камісіі. У 1858—1863 апошні маршалак шляхты Наваградзкага павету. Змагаўся з алькагалізмам, закрыў усе шынкі на тэрыторыі сваіх маёнткаў. У 1860 быў адным з заснавальнікаў грамадзкае бібліятэкі ў Наваградку, затым яе куратар. Як удзельнік паўстаньня 1863—1864 паводле рашэньня Часовага ваеннага аўдытарыята (Вільня) ад 8 сьнежня 1864 сасланы ў Перм. У ссылку былі таксама адпраўленыя ягоная жонка Гелена й брат. Вярнуўшыся на Радзіму ў 1874, жыў у маёнтку свае жонкі ў Вераскове.