Перайсьці да зьместу

Уладзімер Царук

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царук Уладзімер Зянонавіч
Старшыня Баранавіцкага гарвыканкаму
1951 — 1957
Намесьнік старшыні Баранавіцкага аблвыканкаму
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся20 сьнежня 1899
Сьцяг Расеі в. Вялікая Вобрына, Карэліцкі раён, Расейская імпэрыя
Памёр27 студзеня 1957
Сьцяг Беларускай ССР, Баранавічы, БССР
ПартыяКПЗБ, КПБ(б)
Узнагароды
Мэдаль Залатая Зорка
Мэдаль Залатая Зорка
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонага Сьцягу
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» І ступені
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені
Мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» ІІ ступені

Цару́к Уладзі́мер Зяно́навіч, мян. Дзядзя Валодзя (20 сьнежня 1899 в. Вялікая Вобрына, Карэліцкі раён — 27 студзеня 1957, Баранавічы) — удзельнік Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі, арганізатар і актыўны ўдзельнік партызанскага і падпольнага руху на тэрыторыі Беларусі, партыйны работнік, Герой Савецкага Саюзу.

Заходняя Беларусь

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Грамадзянскай вайны ў Расеі. У 1920 годзе далючыўся да падпольнай барацьбы на тэрыторыі Заходняй Беларусі. У 1924 годзе яго прызначылі сакратаром Мірскага падпольнага райкаму Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. У 1927 Царук быў арыштаваны польскімі ўладамі і знаходзіўся ў зьняволеньні да 1939 году.

Вялікая Айчынная вайна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На пачатку Вялікай Айчыннай вайны накіраваны ў Паўночна-Заходнюю апэратыўную групу ЦК КП(б)Б, дзе яму даручылі пытаньні забесьпячэньня партызан зброяй. У 1943 годзе накіраваны ў варожы тыл на тэрыторыю Баранавіцкай вобласьці ў якасьці памочніка ўпаўнаважанага ЦК КП(б)Б і БШПР. Член Баранавіцкага падпольнага абкама партыі. Першы сакратар Стаўбцоўскага падпольнага раённага камітэту партыі. З кастрычніка 1943 па красавік 1944 камандаваў Стаўбцоўскім партызанскім злучэньнем. Меў мянушку «Дзядзя Валодзя».

Улетку 1943 пад часьнямецкай апэрацыі «Герман» (блякада Налібоцкай пушчы 50-тысячным карацельным корпусам корпусом) рака Нёман стала рубяжом, дзе партызаны «дзядзі Валодзі» вялі зацятыя баі, і не далі фашыстам перабрацца праз раку.

Указам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР ад 15 жніўня 1944 за ўмелае камандваньне партызанскім аб’яднаньнем, выдатнае выкананьне баявых заданьняў каманваньня нададзена званьне Героя Савецкага Союзу з ўзнагароджаньнем ордэнам Леніна і мэдалём «Залатая Зорка» (№ 4063)[1].

Пасьляваеннае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магіла Царука на праваслаўных могілках у Баранавічах

Пасьля вайны знаходзіўся на савецкай і партыйнай працы, быў першым сакратаром Стаўбцоўскага райкаму КП(б)Б, намесьнікам старшыні Баранавіцкага аблвыканкаму, старшынём Баранавіцкага гарвыканкаму, быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 3-га скліканьняў і ВС БССР 1-га і 4-га скліканьняў.

  • Зорка Героя СССР — 15 жніўня 1944
  • ордэн Леніна — 15 жніўня 1944
  • ордэн Чырвонай Зоркі
  • ордэн Чырвонага Сьцяга
  • мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені
  • мэдаль «Партызану Айчыннай вайны» 2-й ступені

Ушанаваньне памяці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Яго імя носяць вуліцы гарадоў Баранавічы і Стоўбцы, г.п. Карэлічы. У вёсцы Ярэмічы Карэліцкага раёну пастаўлены бюст Царюка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]