Уладзімер Меншык
Уладзімер Меншык | |
Vladimír Menšík | |
Памятная дошка ў Іванчыцах | |
Імя пры нараджэньні | Уладзіслаў Меншык[1] |
---|---|
Дата нараджэньня | 9 кастрычніка 1929 |
Месца нараджэньня | Іванчыцы |
Дата сьмерці | 29 траўня 1988 |
Месца сьмерці | Брно |
Прычына сьмерці | астма[d] |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | Чэхаславаччына |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 1953—1988 |
Дзеці | Petr Menšík[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0579844 |
Уладзі́мер Ме́ншык (па-чэску: Vladimír Menšík; 9 кастрычніка 1929, Іванчыцы, Чэхаславаччына — 29 траўня 1988, Брно, Чэхаславаччына) — чэскі актор[4] мараўскага паходжаньня, вядоўца, шоўмэн. Народны артыст Чэхаславаччыны. Бацька акторкі і вядоўцы Марціны Меншыкавай. У тэатры граў вельмі мала — большасьць са сваіх 150 роляў выканаў у фільмах і на тэлебачаньні.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыўшы вучэльню, пэўны час працаваў на будоўлі. Пасьля з другой спробы паступіў у Музычную акадэмію ў Брне, па сканчэньні ў 1953 прыйшоў працаваць у Весьніцкі тэатар. Хоць там быў заангажаваны цалкам, усё ж марыў здымацца ў кіно. Упершыню паўдзельнічаў у здымках фільму «Вялікі шанец» у масоўцы. Пасьля выкананьня ролі італійскага мэханіка ў фільме «Дзядуля аўтамабіль» рэжысэра Альфрэда Радка нарэшце зьвярнуў на сябе ўвагу. Аднак гэта не спадабалася Эмілю Францішку Бур’яну, які недалюбліваў кінэматограф, таму ў 1958 року Ўладзімер Меншык сышоў з тэатру і падпісаў дамову з кінастудыяй «Barrandov».
Ягонае кінэматаграфічнае майстэрства напоўніцу раскрылася ў 50-я—60-я рокі. Быў ня толькі камэдыйным акторам; бліскуча выконваў таксама трагікамічныя і нават драматычныя ролі. У 1970-х ужо граў пераважна ў камэдыях, як у фільмах, так і ў казках і сэрыялах. Зьявіўся ў сотнях тэлевізыйных перадачаў, зьняўся ў больш чым 150 кіна- і тэлефільмах.
Цягам доўгіх гадоў цяжка хварэў на астму. Акрамя таго, шмат курыў і піў[5][6][7], што вельмі падкасіла ягонае здароўе. Апошні раз здымаўся ў тэлеперадачы «ABECEDA» ў траўні 1988[6], праз два дні памёр у Брне. Пахаваны на праскіх Альшанскіх могілках.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ягонай роднай хаце ў Іванчыцах ўсталяваная памятная дошка і дзейнічае пастаянная выстава.
29 красавіка 2007 была ўрачыста адкрытая аглядная вежа Ўладзімера Меншыка ў Гліне[8][9][10].
У Брне існуе кавярня Ўладзімера Меншыка, якою валодае ягоны сын Пэтар[11].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Уладзімер Меншык быў жанаты двойчы. Зь першаю жонкаю Вераю мелі двух дзяцей — сына Пятра (1955) і дачку Ўладзімеру (1957). З другою жонкаю Вольгаю мелі яшчэ двух — сына Яна (1962) і дачку Марціну (1965), якая таксама стала акторкаю.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Нерашучы стралец» (1956) — poddůstojník
- «Дзядуля аўтамабіль» (1956)
- «Верасьнёвыя ночы» (1957)
- «Шчаняты» (1957)
- «Лёгкае жыцьцё» (1957)
- «Падробка» (1957)
- «Канец яснавідцы» (1957)
- «Туга» (1958)
- «Аднойчы на Раство» (1958)
- «Зорка йдзе на поўдзень» (1958)
- «Сёньня апошнім разам» (1958)
- «Абуджаныя» (1959)
- «Агідная панна» (1959)
- «Кароль Шумавы» (1959)
- «Галоўная перамога» (1959)
- «Даржбуян і Пандргола» (1959)
- «105% алібі» (1959)
- «Благія панядзелкі» (1960)
- «У нас у Мехаве» (1960) — šofér
- «Перажыўшы ўласную сьмерць» (1960)
- «Прашча» (1960)
- «Паходні» (1960)
- «Хлопец як гара» (1960)
- «Шэсьце да Багародзіцы» (1961)
- «Мужчына зь першага стагодзьдзя» (1961)
- «Лябірынт сэрца» (1961)
- «Колькі словаў трэба любові» (1961)
- «Шукаю тату» (1961)
- «Эман Фіала» (дакумэнтальны, 1961)
- «Завея» (1962)
- «Даждлівы дзень» (1962)
- «Ганначка ідзе ў школу» (1962)
- «Пачаць спачатку» (1963)
- «Цешча» (1963)
- «Між намі, злодзеямі» (1963) — Bazan
- «Як прыйдзе кот» (1963)
- «Крэндзялёк» (1964) — Lahvička
- «Аповеды пра дзяцей» (1964)
- «Ліманадны Джо, або Конская опэра» (1964)
- «Чынтамані і ліхвяр» (1964)
- «Блазнава хроніка» (1964)
- «Закон Архімэда» (1964)
- «Паклічце Марціна» (1965)
- «Цалкам змучаны хлопец» (1965)
- «Трыццаць адзін у цені» (1965)
- «Жудасная жонка» (1965)
- «Пушчык едзе ў Прагу» (1965)
- «Любошчы аднае бляндынкі» (1965)
- «Герой баіцца» (1965)
- «Алібі на вадзе» (1965)
- Ženu ani květinou neuhodíš (1966)
- «Забойства па-нашаму» (1966)
- «Мядовы месяц, або Яшчэ не, Яўжэн!» (тэлевізыйны фільм, 1966)
- «Голая пастушка» (1966)
- «Хто хоча забіць Джэсьсі?» (1966)
- «Гульня бяз правілаў» (1966)
- Flám (1966)
- «Аўтарэвю» (тэлевізыйны фільм, 1966)
- «Змова з д’яблам» (1967)
- «Злачынства і хітрасьць 1» (тэлевізыйны фільм, 1967)
- «Абсалютна сакрэтныя прэм’еры» (1967)
- «Маркета Лазарава» (1967)
- «Клетка для дваіх» (1967)
- «Калі ж сьвята Дамініка» (1967)
- «Хэпі энд» (1967)
- «Усе добрыя суайчыньнікі» (1968)
- «Крэматар» (1968)
- «Рапарт» (тэлевізыйны фільм, 1968)
- «Труну ва сьне ўбачыўшы» (1968)
- «Нашая шалёная сямейка» (1968)
- «Маратон» (1968)
- «Грэшныя людзі места праскага» (тэлевізыйны сэрыял, 1968)
- «Багавуш» (тэлевізыйны фільм, 1968)
- «Шэсьць чорных дзяўчынак, або Чаму зьнік Заяц» (1969)
- «Сьветачы» (1969)
- «Радасьці бацькі Айчыны» (1969)
- Přehlídce velím já (1969)
- «Цнатлівасьць і крымінал» (1969)
- «Адважная лэдзі» (1969)
- «Забойства інжынэра Чорта» (1970)
- «Рэквіем па рыцарах» (1970)
- «Радуз і Магулена» (тэлевізыйны фільм, 1970)
- «Спадарожніца прыгожага драгуна» (1970)
- «Спадару, вы ўдава!» (1970)
- «На камеце» (1970)
- «Лук каралевы Дароткі» (1970)
- «Жанчыны ў афсайдзе» (1971)
- «Туга Шэрлака Холмса» (1971)
- «Саламяны капялюш» (1971)
- «Пяць мужчынаў і адно сэрца» (1971)
- «Дзе сонца ня ходзіць» (тэлевізыйны фільм, 1971)
- «Ф.Л. Вэк» (тэлевізыйны сэрыял, 1971)
- «Дзяўчына на мятле» (1971)
- «Залатое вясельле» (1972)
- «Радэа» (1972)
- «Рабаўнік Легенда» (1972)
- «Аферы маёй жонкі» (1972)
- «Ордэр на арышт каралевы» (1973)
- «Тры гарэшкі для Папялушкі» (1973)
- «Апошні баль на рожнаўскім басэйне» (1974)
- «Як утапіць доктара Мрачка» (1974)
- «Ці падыходзім мы адзін аднаму, любы?» (1974)
- «Жыла-была адна хата» (тэлевізыйны сэрыял, 1974)
- «Так пачынаецца каханьне…» (1975)
- «Родзіч» (тэлевізыйны фільм, 1975)
- «Памаранчавы хлопчык» (1975)
- «Купаньне жарэбчыкаў» (1975)
- «Мой брацік мае найлепшага браціка» (1975)
- «Поле» (1975)
- «Два чалавекі пачынаюць наступ» (1975)
- Parta hic (1976)
- «Наш дзядуля Ёзэф» (1976)
- «Бурлівае віно» (1976)
- «Заўтра ўстану і абваруся гарбатай» (1977)
- «Як абудзіць прынцэсу» (1977)
- «Чаму б не дадаць шпінату» (1977)
- «Ікарава падзеньне» (1977)
- «Жанчына за пультам» (1977)
- «Залатыя вугры» (тэлевізыйны фільм, 1978)
- «Скандал у бары Гры-Гры» (1978)
- «Прынц і Вячэрняя зорка» (1978)
- «Не чапайце яго, няхай баіцца» (1978)
- «Пагроза» (1978)
- «Брат на ўсе грошы» (1978)
- «Цудоўныя мужчыны з камэраю» (1978)
- «Каханьне між кроплямі дажджу» (1979)
- «Крохкія ўзаеміны» (1979)
- «Арабэля» (тэлевізыйны сэрыял, 1979)
- «Злачынства на пошце» (тэлевізыйны сэрыял, 1980)
- «Сасьпелае віно» (1981)
- «Выходныя без бацькоў» (1981)
- «Зялёная хваля» (1982)
- «Развод дык развод» (1982)
- «Наведнікі» (тэлевізыйны сэрыял, 1983)
- «Лятаючы Чэстмір» (тэлевізыйны сэрыял, 1983)
- «Як князь Роган» (тэлевізыйны фільм, 1983)
- «Пералётныя птушкі» (тэлевізыйны фільм, 1983)
- «Паўдома без жаніха» (1984)
- «Як ствараецца сьмех» (1984)
- «Дзеці заўтра» (1984)
- «Маладое віно» (1986)
- «Добрыя галубы вяртаюцца» (1987)
- Hurá za ním (1988)
Аўтар сцэнару
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1967 — «Клетка для дваіх»
- 1971 — «Дзе сонца ня ходзіць» (тэлевізыйны фільм)
Сьпявак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1958 — «Зорка йдзе на поўдзень»
- 1959 — «Даржбуян і Пандргола»
- 1960 — «Прашча»
- 1968 — «Ах, тая вайна» (тэлевізыйны фільм)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Stálá expozice Vladimíra Menšíka (чэс.). Kulturní a informační centrum Ivančice. Праверана 30 сакавіка 2013 г.
- ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
- ^ Vědecká knihovna v Olomouci Vladimír Menšík // REGO (чэс.)
- ^ Vladimír Menšík (чэс.). osobnosti.cz. Праверана 2010-01-17 г.
- ^ Hana Höschlová. Vladimír Menšík: Umíral a neviděl barvy… (чэс.) // Blesk. — 2006-03-10. — ISSN 1213-8991.
- ^ а б Menšíková, Martina (2007-10-14) Vladimír Menšík: Boj s alkoholem prohrával (чэс.) Праверана 2008-01-08 г.
- ^ Vladimír Menšík (чэс.) // Reflex. — 1999-12. — № 51.
- ^ Prvbí den otevření (чэс.). Obec Hlína. Праверана 2008-01-08 г.
- ^ Rozhledna Vladimíra Menšíka (чэс.). Turistik.cz. Праверана 2008-01-08 г.
- ^ Z věže Vladimíra Menšíka uvidíte i Alpy (чэс.). Centrum.cz (2007-02-19). Праверана 2008-01-08 г.
- ^ Petr Menšík Kavárna Vladimíra Menšíka (чэс.). Royal menu. Праверана 2008-01-08 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Osobnosti — Česko : Ottův slovník. — Praha: Ottovo nakladatelství, 2008. — С. 456—457. — ISBN 978-80-7360-796-8
- TOMEŠ, Josef, a kol. Český biografický slovník XX. století. — Praha; Litomyšl: Paseka; Petr Meissner, 1999. — Т. II. díl : K–P. — С. 376. — ISBN 80-7185-246-5
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс і фільмаграфія (чэс.) // Kinobox.cz
- Чэска-славацкая фільмавая база (чэс.)
- Уладзімер Меншык (анг.) на сайце IMDb