Уладзімер Кіслы
Выгляд
Уладзімер Кіслы (нарадзіўся ў 1957 годзе, в. Дубна Мастоўскага раёну) — мастак і рэстаўратар.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Геаграфічны факультэт БДУ ў 1979 годзе.
Праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З 1983 году працуе мастаком і рэстаўратарам музэю гісторыі рэлігіі ў Горадні. Майстэрству рэстаўрацыі вучыўся ў Менску, Варшаве, Рызе, Львове. Выратаваў сотні абразоў і іншых твораў сакральнага мастацтва. Наладзіў шмат аўтарскіх выстаў як жывапісец. Узнагароджаны ордэнам «Заслужаны для культуры польскай» за адшуканьне крыпты караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў вёсцы Воўчыне на Берасьцейшчыне ў 1991 годзе.