Перайсьці да зьместу

Уладзімер Кандраценя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімер Кандраценя
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся сакавік 1917
Памёр 23 лютага 1943(1943-02-23) (25 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік

Уладзі́мер Ігна́тавіч Кандраце́ня (сакавік 1917, в. Смалічы, Капыльскі раён — 23 лютага 1943, Слуцак) — беларускі пісьменьнік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1935 г. скончыў рабфак у Бабруйску, у 1939 г. — літаратурна-лінгвістычнае аддзяленьне Менскага пэдагагічнага інстытуту. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1938 году.

Накіраваны настаўнікам у Чырвонаслабадзкую сярэднюю школу, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у Заходняй Беларусі, быў супрацоўнікам армейскай газэты. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны вайсковая частка трапіла ў акружэньне, і ён апынуўся ў палоне. Уцёк зь лягеру і вярнуўся дадому. Паводле некаторых зьвестак, на прапанову камандаваньня партызанскага аддзелу ўладкаваўся настаўнікам у Чырвонаслабадзкую школу.

У верасьні 1942 году перабраўся ў Слуцак, працаваў дворнікам у сірочым прытулку, дзе стварыў падпольную групу, якая ў сьнежні 1942 году была выкрытая немцамі.

Расстраляны немцамі 23 лютага 1943 г. у Слуцку, пахаваны ў вёсцы Смалічы.

У 1932 годзе мазырская газэта «Палеская праўда» зьмясьціла апавяданьне «Спаганяюць падаткі». Выступаў на старонках часопісаў «Полымя рэвалюцыі», «Полымя», «Штэрн». Асобным выданьнем выйшла кніга апавяданьняў «Любоў» (1938, 1939).