Уладзімер Дахно
Уладзімер Дахно | |
Володимир Дахно | |
Дата нараджэньня | 7 сакавіка 1932 |
---|---|
Месца нараджэньня | Запарожжа, УССР |
Дата сьмерці | 28 ліпеня 2006 (74 гады) |
Месца сьмерці | Кіеў, Украіна |
Прычына сьмерці | інфаркт міякарда |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | СССР |
Месца вучобы | |
Занятак | мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | мультфільм[d][1] |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1960—1995 |
Сябра ў | Нацыянальны зьвяз кінэматаграфістаў Украіны[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm3005461 |
Уладзі́мер Аўксе́нцьевіч Дахно́ (па-ўкраінску: Володи́мир Авксе́нтійович Дахно́; 7 сакавіка 1932 году, Запарожжа, УССР — 28 ліпеня 2006 году, Кіеў, Украіна[2] 2006) — савецкі і ўкраінскі мастак-мультыплікатар, рэжысэр, сцэнарыст, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі ЎССР імя Т. Р. Шаўчэнкі (1988), Народны артыст Украіны (1996). Вядомы як аўтар усенародна любімых мультфільмаў, найперш сэрыялу «Як казакі…».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 7 сакавіка 1932 году ў Запарожжы, УССР. Пасьля школы паступіў у Кіеўскі мэдычны існтытут. Амаль адразу перавёўся ў Кіеўскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Па яго сканчэньні ў 1955 годзе працаваў архітэктарам у Кіеве. Незвычайны архітэктурны праект дысэртацыі Дахно прывабіў вядомых мультыплікатараў Марка Драцуна і Давіда Чаркаскага і яны прапанавалі яму працу на новым творчым аб’яднаньні анімацыйных фільмаў на студыі «Кіеўнавукфільм».
У 1960 годзе У. Дахно дэбютуе ў якасьці мастака-аніматара з мультфільмам «Прыгоды Перцу», які стаў першай працай творчага аб’яднаньня. У поўнай ступені талент У. Дахно раскрыўся ў 1967 годзе з выхадам першай сэрыі мультфільму «Як казакі…», дзе ён выступіў і як рэжысэр, і як сцэнарыст. Усяго Ў. Дахно стварыў 9 мультфільмаў сэрыі пра казакоў.
У 1991 годзе выйшаў першы паўнамэтражны ўкраінскі мультфільм «Энэіда», створаны Ў. Дахно паводле аднайменнай паэмы Івана Катлярэўскага.
Памёр Уладзімер Дахно 28 ліпеня 2006 году ў сваёй кватэры ў Кіеве.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Як казакі кулеш варылі» (1967)
- «Камень на дарозе. Спрэчка» (1968)
- «Як казак шчасьце шукаў» (1969)
- «Як казакі ў футбол гулялі» (1970)
- «Дзень восьмы, або Першы ўрок мысьленьня» (1971)
- «Зубная быль» (1972)
- «Як казакі нявестаў ратавалі» (1973)
- «У сьвеце пярнатых» (1974)
- «Што да чаго падобна» (1974)
- «Як казакі соль куплялі» (1975)
- «Справа даручаецца дэтэктыву Тэдзі. Буры і белы» (1976)
- «Самы галоўны верабей» (1977)
- «Як казакі алімпійцамі сталі» (1978)
- «Як казакі мушкетэрам дапамагалі» (1979)
- «Парасолька ў цырку» (1980)
- «Сямейны маратон» (1981)
- «Ліс і дрозд» (1982)
- «Як казакі на вясельлі гулялі» (1984)
- «З жыцьця пярнатых» (1985)
- «Справа даручаецца дэтэктыву Тэдзі. Касьмічная загадка» (1986)
- «Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі» (1987)
- «Трубны голас („Фітыль“ N 317)» (1988)
- «Энэіда» (1991)
- «Як казакі ў хакей гулялі» (1995)
Сцэнарыст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Як казакі кулеш варылі» (1967)
- «Як казак шчасьце шукаў» (1969)
- «Як казакі соль куплялі» (1975)
- «Як казакі алімпійцамі сталі» (1978)
- «Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі» (1983)
- «Як казакі на вясельлі гулялі» (1984)
Мультыплікатар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Прыгоды перца» (1960)
- «Вясёлы мастак» (1963)
- «Заяц і вожык» (1963)
- «Залатое яечка» (1963)
- «Непаседа, Мякіш і Нятак» (1963)
- «Бусьляня» (1964)
- «Вадаправод на агарод» (1964)
- «Мішка + Машка» (1964)
- «Зялёная кнопка» (1965)
- «Казка пра царэвіча і трох лекараў» (1965)
- «Злосны разьбівальнік яек» (1966)
- «Мядзьведзяня і той, хто жыве ў рэчцы» (1966)
- «Аскепкі» (1966)
- «Як казакі кулеш варылі» (1967)
- «Песенька ў лесе» (1967)
- «Пудзіла» (1968)
- «Чалавек, які ўмеў лётаць» (1968)
- «Як казак шчасьце шукаў» (1969)
- «Кіт і кот» (1969)
- «Прыгоды казака Энэя» (1969)
- «Чалавек, які ўмеў рабіць цуды» (1969)
- «Як казакі ў футбол гулялі» (1970)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дахно Владимир Авксентьевич // Энциклопедия Современной Украины (укр.) / Ред. И. Дзюба. — К.: Ин-т энциклопедич. иссл. НАНУ, 2006. — Т. 7. — С. 236.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Dachno, Volodymyr Avksentìjovyč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Автор мультсериала о казаках умер во сне (рас.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Памерлі 28 ліпеня
- Памерлі ў 2006 годзе
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Выпускнікі Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэту будаўніцтва і архітэктуры
- Народныя артысты Ўкраіны
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў УССР
- Украінскія кінарэжысэры
- Рэжысэры мультыплікацыі
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Украінскія мультыплікатары
- Савецкія мультыплікатары
- Савецкія архітэктары
- Украінскія архітэктары