Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі
Выгляд
| Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі | |
| Як козаки інопланетян зустрічали | |
| Тып мультфільму | анімацыйны фільм |
|---|---|
| Жанр | анімацыйная камэдыя, мультфільм-прыгоды |
| Рэжысэр | Уладзімер Дахно |
| Аўтар сцэнару | Уладзімер Дахно, Аляксандар Касьцінскі, Уладзімер Васькоўцаў |
| Кампазытар | Уладзімер Губа |
| Аніматары | Мікола Бондар, Канстанцін Чыкін, Міхаіл Цітоў, Ніна Чурылава, Аляксандар Лаўроў, Людміла Ткачыкава, Н. Усьценка. |
| Апэратар | Анатоль Гаўрылаў |
| Гукаапэратар | Віктар Грузьдзеў |
| Студыя | «Київнаукфільм» |
| Краіна | УССР |
| Прэм’ера | 1987 |
«Як казакі іншаплянэцянаў сустракалі» (па-ўкраінску: Як козаки інопланетян зустрічали) — мультфільм студыі «Кіеўнавукфільм», зьняты ў 1987 годзе[1], як восьмы з сэрыі «Усё пра казакоў».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гэтай сэрыі казакі сустракаюць іншаплянэцянаў, карыкатурна падобных на іх саміх (Грай, Вока і Тур). Прышэльцам для вяртаньня на родную плянэту патрабуецца змазка. Казакі разам зь іншаплянэцянамі вандруюць па Эўропе ў пошуках змазкі для свайго НЛА, абараняюць Баўгарыю ад ворагаў, вынаходзяць вадаправод у Рыме і ледзь не трапляюць на вогнішча інквізіцыі ў Гішпаніі. Аднак аказваецца, што запаветная змазка ўвесь гэты час была ў казакоў пад рукой…