Уладзімер Васіленка
Уладзімер Васіленка | |
Сябра пастаяннай камісіі ПП НС РБ па нацыянальнай бясьпецы | |
---|---|
28 верасьня 2008 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: | Аляксандар Лукашэнка |
Прэм’ер-міністар: | Сяргей Сідорскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
10 лістапада 1963 (61 год) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Васіленка (неадназначнасьць).
Уладзі́мер Мікала́евіч Васіле́нка (нар. 10 лістапада 1963 году ў вёсцы Гіраўцы Чавускага раёну Магілёўскае вобласьці) — беларускі палітык.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праходзіў тэрміновую ваенную службу ў складзе 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. З траўня 1982 году ўдзельнічаў у савецкім ўварваньні ў Аўганістан. Загадваў аддзяленьнем разьведкі ў Кабуле[1].
Працаваў апаратчыкам паветрападзелу 5-га разраду, майстрам зьмены цэха аміячна-халадзільна-кампрэсарных установак, памочнікам начальніка вытворчасьці сынтэтычнага валакна, начальнікам аддзела па мабілізацыйнай рабоце ААТ «Магілёўхімвалакно». За савецкім часам займаў на прадпрыемстве таксама пасаду сакратара камітэту камсамолу.
Абіраўся дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў, дзе ўзначальваў пастаянную камісію па пытаньнях законнасьці й правапарадку.
Скончыў Магілёўскі тэхналягічны інстытут ды Акадэмію кіраваньня пры прэзідэнце РБ.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 4-га скліканьня ад Магілёўскай-Ленінскай выбарчай акругі № 84, чалец Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бясьпецы. Старшыня магілёўскага абласнога грамадзкага аб’яднаньня «Беларускі саюз вэтэранаў вайны ў Аўганістане».
Узнагароджаны мэдалём СССР «За адвагу», пяцьцю мэдалямі Рэспублікі Беларусь, шасьцю мэдалямі грамадзкіх арганізацыяў. Мае ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, Магілёўскай абласной Рады, грамату Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР[2].
Жанаты, мае дзьвюх дачок. Пражывае ў Магілёве.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Клінтухоў А. Л., Мельнікаў А. А. Афганістан і іншыя рэгіянальныя войны(недаступная спасылка) // Сайт дзяржаўных публічных бібліятэк Магілёва. Дата доступу: 3 траўня 2010
- ^ Василенко Владимир Николаевич(недаступная спасылка) (рас.) // Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Дата доступу: 3 траўня 2010
- Нарадзіліся 10 лістапада
- Нарадзіліся ў 1963 годзе
- Нарадзіліся ў Чавускім раёне
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя мэдалём «За адвагу»
- Палітыкі мясцовага кіраваньня Рэспублікі Беларусь
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га скліканьня
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га скліканьня
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту харчаваньня