Перайсьці да зьместу

Уладзімеж Смалярак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Уладзімеж Смалярак
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 ліпеня 1957(1957-07-16)[1]
Памёр 7 сакавіка 2012(2012-03-07) (54 гады)
Рост 171 см
Вага 70 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1976—1977 Відзэў Лодзь 0 (0)
1977—1979 Легія 18 (4)
1977—1979 Легія Варшава[d] 18 (4)
1979—1986 Відзэў Лодзь 181 (61)
1986—1988 Айнтрахт Франкфурт 63 (13)
1988—1990 Фэеноорд 43 (12)
1990—1996 Утрэхт 150 (33)
Зборныя
1980—1992 Польшча 60 (13)

Уладзі́меж Во́йцех Смаля́рак (па-польску: Włodzimerz Wojciech Smolarek; 16 ліпеня 1957, Аляксандраў-Лодзкі, Польшча — 7 сакавіка 2012, тамака) — польскі футбаліст, які выступаў на пазыцыі нападніка. Адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі зборнай Польшчы па футболе. Бронзавы прызэр чэмпіянату сьвету 1982 і ўдзельнік чэмпіянату сьвету 1986 году. Найлепшы футбаліст Польшчы ў 1984 і 1986 гадох. Бацька гульца зборнай Польшчы па футболе, Эўсэбіюша Смалярка.

Пасьмяротна ўзнагароджаны Крыжам кавалерскім ордэна Адраджэньня Польшчы (2012)[3]. Пахаваньні адбыліся 10 сакавіка 2012 году на могілках у Александраў-Лодзькім.

  1. Wlodzimierz Smolarek // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. 90minut.pl (пол.) — 2003.
  3. Pośmiertne odznaczenie dla Włodzimierza Smolarka // prezydent.pl, 10.03.2012  (пол.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]