Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
5 жніўня: Харватыя сьвяткуе Дзень перамогі
1262 — войскі Міндоўга і Шварна нанесьлі паразу мазавецкаму рыцарству пад Длугасёдламі
1506 — Бітва пад Клецкам, падчас якой Міхал Глінскі на чале войска ВКЛ ушчэнт разьбіў войска крымскага хана
1772 — адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Аўстра-Вугоршчынай, Прусіяй і Расеяй
1858 — Сайрус Ўэст Філд і іншыя пасьпяхова праклалі першы трансатлянтычны тэлеграфны кабэль пасьля некалькіх беспасьпяховых спробаў. Пазьней Вікторыя даслала тэлеграму зь віншаваньнямі прэзыдэнту ЗША Джэймзу Б’юкэнэну
1930 — нарадзіўся Ніл Армстранг (на выяве), амэрыканcкі астранаўт, які першым ступіў на Месяц
1940 — фармальным далучэньнем да СССР завершаная анэксія Латвіі
Жнівень, 05