Перайсьці да зьместу

Тэракт у штаб-кватэры Turkish Aerospace Industries (2024)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Тэракт у штаб-кватэры Turkish Aerospace Industries
Месца атакі будынак Turkish Aerospace Industries, Кахраманказан
Дата 23 кастрычніка 2024
16:00 (паводле турэцкага часу)
Спосаб атакі
Зброя
Колькасьць ахвяраў 7[1] (у тым ліку 2 нападнікі)
Колькасьць параненых 22[2]
Падазраваныя Сьцяг Працоўнай партыі Курдыстану Працоўная партыя Курдыстану (абвінавачваецца Турэччынай)[3][4]

23 кастрычніка 2024 году ў Турэччыне адбылася тэрарыстычная атака на штаб-кватэру Turkish Aerospace Industries[a] у Кахраманказане каля Анкары[5].

TUSAŞ — адна з найбуйнейшых турэцкіх кампаніяў, якая спэцыялізуецца на абароннай і авіяцыйнай вытворчасьці[6]. Займаецца распрацоўкай, праектаваньнем і вытворчасьцю самалётаў, верталётаў, бесьпілётнікаў і касьмічных спадарожнікаў[7]. Сярод ейных праектаў — TAІ TF Kaan, першы ў Турэччыне зьнішчальнік айчыннай вытворчасьці[6]. Атака адбылася падчас правядзеньня ў Стамбуле буйной выставы абароннай і аэракасьмічнай прамысловасьці[5]. 22 кастрычніка лідар ультраправай Партыі нацыяналістычнага руху Дэўлет Бахчэлі выказаў здагадку, што зьняволенаму лідару Працоўнай партыі Курдыстану (ППК) можа быць прадастаўленае ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, калі ён пагодзіцца спыніць прымяненьне гвалту й распусьціць сваю групоўку[8].

Тэракт быў зьдзейсьнены каля 16:00 па мясцовым часе (UTC+03:00)[9]. Двое нападнікаў прыбылі на таксі (цела забітага імі таксіста было затым знойдзена ў багажніку машыны), а затым прывялі ў дзеяньне выбуховае прыстасаваньне побач зь ім[10] і, заходзячы ў комплекс, адкрылі агонь[11]. Камэры відэаназіраньня зафіксавалі, што адзін з нападнікаў быў апрануты ў цывільнае, з заплечнікам і штурмавой вінтоўкай у рукох. Адна з нападнікаў была апазнаная як жанчына. Пазьней на месцы атакі ўспыхнуў моцны пажар[5]. Пэрсанал быў эвакуаваны, на месца прыбылі карэты хуткай дапамогі й пажарныя брыгады[12]. Паведамлялася таксама аб сутыкненьнях на найбліжэйшай аўтастаянцы[9].

У выніку тэракту загінулі прынамсі сем чалавек, уключаючы двух нападнікаў і кіроўцу таксі, у якім яны ехалі[1]. Сем ахвяр зьяўляюцца супрацоўнікамі спэцназа паліцыі[13]. Яшчэ 22 чалавекі атрымалі раненьні, адзін зь якіх знаходзіўся ў крытычным стане[2].

Паводле ураду Турэччыны, выканаўцамі тэракту былі ўдзельнікі ППК. Абвешчана, што адзін зь меркаваных тэрарыстаў — мужчына 1992 году нараджэньня[14]. Пазьней ён ідэнтыфікаваны як Алі Арэк па мянушцы Ражгер[15][16][17]. Пры нападзе былі выкарыстаныя аўтаматы АКС-74У з аптычным прыцэлам, якія часта выкарыстоўваюцца ППК[14].

Міжнародная рэакцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў тэракт падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным на XVІ саміце БРЫКС у Казані[12]. Пуцін таксама выказаў свае спачуваньні[2]. Напад асудзілі Азэрбайджан, Альжыр, Вэнэсуэла, Грэцыя, Казахстан і Нямеччына[18].

Генэральны сакратар НАТО Марк Рутэ выказаў салідарнасьць з Турэччынай у сувязі з тэрактам[2]. Асуджэньне было таксама выказана Эўрапэйскім Зьвязам і Злучанымі Штатамі[19].

У адказ на тэракт турэцкія ВПС нанесьлі ўдары па 47 пазыцыях курдзкіх паўстанцаў, у тым ліку па 29 на поўначы Іраку й 18 на поўначы Сырыі. На наступны дзень Сырыйскія дэмакратычныя сілы абвінавацілі Турэччыну ў пачатку новай хвалі нападаў, у выніку якіх загінулі 12 мірных жыхароў і яшчэ 25 атрымалі раненьні[17].

  1. ^ па-турэцку: Türk Havacılık ve Uzay Sanayіі, абр. TUSAŞ.
  1. ^ а б Fraser, Susan. Turkish media report explosion and gunfire at premise of a state aerospace company (анг.)  Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  2. ^ а б в г Four killed, 14 injured in terror attack on Turkish aerospace company. CNN (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  3. ^ Ekonomim (23 кастрычніка 2024) TUSAŞ’a saldıran teröristlerden birinin kimliği belli oldu! İşte örgütü (тур.) Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  4. ^ TUSAŞ saldırısının altından PKK çıktı! Teröristler özel eğitim almış (тур.). Türkiye Gazetesi (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  5. ^ а б в «Dead and wounded» in attack near Ankara, Turkish minister says (анг.). Al Jazeera (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  6. ^ а б İşte TUSAŞ’a saldıran o teröristler ve saldırı anı (тур.). HabertürkПраверана 25 кастрычніка 2024 г.
  7. ^ В Анкаре у здания аэрокосмической компании произошел теракт. Погибли пять человек, еще 22 ранены (рас.). Meduza. Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  8. ^ A hard-line Turkish politician suggests parole for an imprisoned Kurdish leader (анг.). AP News (22 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  9. ^ а б Beaumont, Peter; Michaelson, Ruth. Terror attack blamed as four killed and several wounded at Turkish aerospace firm (анг.)  Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  10. ^ Fraser, Susan. Turkish media report explosion and gunfire at premise of a state aerospace company (анг.)  Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  11. ^ An attack targeting a Turkish defense company leaves 3 dead and several wounded. Associated Press (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  12. ^ а б Attack at Turkish aviation company causes deaths, says minister (анг.). BBCПраверана 25 кастрычніка 2024 г.
  13. ^ Семеро пострадавших в результате теракта в Анкаре являются спецназовцами (рас.). TACCПраверана 25 кастрычніка 2024 г.
  14. ^ а б TUSAŞ saldırısının altından PKK çıktı! Teröristler özel eğitim almış (тур.). Türkiye Gazetesi (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  15. ^ Turkey strikes Kurdish sites after attack kills five near Ankara (анг.). BBC (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  16. ^ МВД Турции установило личность одного из исполнителей теракта в Анкаре (рас.) Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  17. ^ а б Turkey strikes Iraq, Syria after attack on defence company near Ankara (анг.). Al Jazeera (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  18. ^ Что известно о теракте на объекте TUSAŞ в Анкаре (рас.). TACC. Праверана 25 кастрычніка 2024 г.
  19. ^ Attackers kill 4, injure 14 at Turkish state aviation site. Reuters (23 кастрычніка 2024). Праверана 25 кастрычніка 2024 г.