Перайсьці да зьместу

Тэлефон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wizardist (гутаркі | унёсак) у 00:28, 18 лютага 2010. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Звычайны кнопкавы дротавы тэлефон.

Тэлефон (па-грэцку: τῆλε, «далёка», і φωνή, «гук») — сродак камунікацыі які перадае і атрымлівае гук, галоўным чынам — чалавечае маўленьне. У разьвітым сьвеце зьяўляецца адной з самых звычайных бытавых прыладаў, зьяўляецца адным з найгалоўнейшых сродкаў камунікацыі для бізнэсу, прамысловасьці і дзяржаўнага кіраваньня. Слова «тэлефон» было запазычана ў мноства моваў ва ўсім сьвеце і шырока пазнавальнае з-за свайго падабенства ва ўсіх мовах.

Асноўны прынцып дзеяньня тэлефону заключаецца ў пераўтварэньні гукавай хвалі ў электрычныя сыгналы і наадварот — сыгналы ў гук. Гэтыя сыгналы распаўсюджваюцца праз тэлефонныя сеткі, часта канвэртуюцца ў электронныя і/ці аптычныя сыгналы — гэтым чынам амаль кожны тэлефон у сьвеце можа скантактавацца зь любым іншым. У кодавай табліцы Юнікод маюцца графічныя сымбалі для падкрэсьленьня інфармацыі, датычнай тэлефонаў: (U+2121), (U+260E), (U+260F) і (U+2706).

Гісторыя

Вяровачны тэлефон.
Аляксандар Бэл зь першым тэлефонам. У адну й тую ж адтуліну прыходзілася і размаўляць, і слухаць зь яе.

Неэлектрычныя правобразы тэлефону

Агулам, тэлефонам можна назваць усё, што перадае гук на вялікія адлегласьці. Першыя правобразы тэлефонаў былі мэханічнымі прыладамі, якія ў адрозьненьні ад сучаных тэлефонаў перадавалі мэханічныя хвалі (якімі зьяўляецца і гук), у той час як зараз тэлефоны маніпулююць электрамагнітнымі сыгналамі.

Згодна зь лістом да Peking Gazette, у 968 годзе ў Кітаі выкарыстоўваўся аналяг тэлефону, які перадаваў гук праз трубы. Вядомы доўгі час і вяровачны тэлефон, у якім дзьве дыяфрагмы былі зьвязаныя вяроўкай, празь якую ваганьні адной дыяфрагмы перадаваліся да другой.

Электрычныя прылады

Тэлефон стаўся лягічным працягненьнем стварэньня і ўдасканаленьня электрычнага тэлеграфу. Гэтак, каталёнскі навукоўца Францэск Сальва і Кампіліё стварыў у 1804 годзе электрахімічны тэлеграф.[1] Электрамагнітны тэлеграф быў быў створаны Паўлам Шылінгам у 1832. Іншы аналягічны тэлеграф у 1833 годзе распрацавалі Карл Фрыдрых Гаўс і Вільгельм Вэбэр.

Першы камэрцыйны тэлеграф быў выраблены Вільямам Кукам і выкарыстоўваўся на чыгунцы Great Western Railway у Вялікабрытаніі. Тэлеграфная лінія працягнулася на 13 кілямэтраў ад лёнданскай станцыі Пэдынгтан да Вэст-Дрэйтан (зараз захад Лёндану). Ён пачаў працу 9 красавіка 1839 году.

Незалежна ад брытанскай разробкі іншы электрычны тэлеграф быў разроблены і запатэнтаваны ў ЗША з 1837 годзе Самуэлям Морзэ. Альфрэд Вэйл, асыстэнт, і Морзэ разрабілі адмысловы альфабэт кадаваньня, які атрымаў назву азбука Морзэ. Першая амэрыканская тэлеграмма была адпраўленая Морзэ 6 студзеня 1838 году па 2-мільнаму кабэлю.

На працягу другой паловы XIX ст. асноўнай задачай стала зрабіць магчымым адначасовую перадачу некалькіх паведамленьняў шляхам мадуляцыі сыгналаў. Аднымі з дасягнуўшых мэты былі Аляксандар Бэл і Томас Эдысан. Іх спробы стварэньня акустычнага (гарманічнага) тэлеграфу дзеля больш таннай тэлеграфіі ў выніку прывялі да стварэньня тэлефону, размоўнага тэлеграфу.

Крыніцы

  1. ^ Jones, R. Victor Samuel Thomas von Sömmering’s «Space Multiplexed» Electrochemical Telegraph (1808-10), Harvard University website. Attributed to «Semaphore to Satellite» , International Telecommunication Union, Geneva 1965.

Вонкавыя спасылкі

  • Тэлефонсховішча мультымэдыйных матэрыялаў