Перайсьці да зьместу

Вулічны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Вулічны тэатар — форма бясплатных тэатральных шоў ды прадстаўленьняў у грамадзкіх месцах на вуліцы. Шоў могуць праводзіцца ў любых месцах, у тым ліку ў гандлёвых цэнтрах, паркоўках, месцах адпачынку ды кутах вуліцаў. Асабліва часта вулічныя тэатры сустракаюцца ў месцах, у якіх шмат людзей. У вулічных тэатрах могуць удзельнічаць як жабракі, так і агранізаваныя тэатральныя трупы, а таксама суполкі, якія хочуць паэкспэрымэнтаваць з пляцоўкамі для пастановак ці зрабіць рэкляму іх асноўнай працы.

Часам акторы ладзяць вулічныя тэатры на адмысловых фэстывалях, сьвятах для дзяцей, але часьцей яны выступаюць бясплатна ці за міласьціну.

Вулічныя тэатры патрабуюць простых касьцюмаў ды рэквізыту і звычайна пры выступах недастатковае ўзмацненьне гуку ці яго поўная адсутнасьць, Такім чынам, акторам трэба напружваць голас ды мець добрую фізычную падрыхтоўку. Гэтая праблема з гукам прывяла да таго, што найбольш запатрабаванымі жанрамі вулічных выступаў стаў фізычны тэатар, у тым ліку ў форме танцу, мімікі ды буфанады. Выступы павінныя быць відовішчам, гучным ды зразумелым, каб прыцягнуць натоўп.

Вулічны тэатар адрозьніваецца ад астатніх формаў вулічных тэатральных выступаў, якія ладзяцца ў парках ды садох, дзе абмяжоўваецца пляцоўка, а гледачы набываюць квіткі.

У некаторых выпадках акторам вулічных тэатраў трэба атрымаць ліцэнзію ці асаблівы дазвол мясцовай ці дзяржаўнай адміністрацыі, каб ладзіць выступы. Шмат хто з актораў выяжджаюць за мяжу, каб выступіць у пэўных месцах.

Існуе спрэчнае меркаваньне, што вулічныя тэатры зьяўляюцца найстарэйшай формай тэатру: можна адсачыць, што большасьць папулярных забаваў бяруць пачатак з вулічных выступаў, у тым ліку рэлігійныя страсьці, батлейка ды шматлікія іншыя.