Тытанія (спадарожнік Урана)
спадарожнік Урану | |
Гісторыя адкрыцьця | |
---|---|
Першаадкрывальнік | Уільям Гершэль |
Дата адкрыцьця | 11 студзеня 1787 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 436 300 км[1] |
Эксцэнтрысытэт | 0,00011 |
Арбітальны пэрыяд | 8,706 дня |
Нахіл арбіты | 0,34° (да экватару Ўрану) |
Фізычныя характарыстыкі | |
Дыямэтар | 1577 км |
Сярэдні радыюс | 788,4 км |
Плошча паверхні | 7 820 000 км² |
Маса | 3,527 × 1021 кг |
Шчыльнасьць | 1,711 г/см³ |
Аб’ём | 2 065 000 000 кубічны кіламетр |
Прыскарэньне вольнага паданьня | 0,38 м/с² |
Пэрыяд вярчэньня вакол сваёй восі | Сынхранізаваны з арбітальным пэрыядам |
Альбэда | 0,35 |
Бачная зорная велічыня | 13,9 |
Тэмпэратура паверхні | 70 К (−203 °С) |
Атмасфэра | адсутнічае |
Тыта́нія — найвялікшы са спадарожнікаў плянэты Ўран, восьмы па памеры спадарожнік у Сонечнай сыстэме. Адкрыты разам з Абэронам Уільямам Гершэлем 11 студзеня 1787 року. Названы ў гонар гераіні п’есы Шэксьпіра «Сон у летнюю ноч». Імя было нададзенае спадарожніку Джонам Гершэлем у 1852 годзе. Большасьць зьвестак аб Тытаніі была атрыманая пасьля пралёту міжплянэтнага зонду Вояджэр-2 праз сыстэму Ўрана ў студзені 1986 году.
Арбітальныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярэдняя адлегласьць Тытаніі ад цэнтру Ўрану складае 435840 кілямэтраў, што робіць яе другім паводле аддаленасьці буйным спадарожнікам пасьля Абэрону. Кружнік Тытаніі амаль ня мае эксцэнтрысытэту й нахілу. Ён ляжыць унутры магнітасфэры Ўрану.[2] Падобна іншым аб’ектам яго спадарожнікавай сыстэмы, Тытанія мае незвычайныя поры году. Паўночнае і паўднёвае паўшар’і па чарзе разгортваюцца да Сонца, якое стаіць там у зэніце 42 гады, тады як супрацьлеглае паўшар’е цягам такога ж часу перажывае палярную ноч. З-за гэтай асаблівасьці пакуль атрымалася картаграфаваць толькі паўднёвыя паўшар’і спадарожнікаў Урану.
Будова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тытанія ўтвораная са льду і скальных пародаў. Пэўна, яна мая ўнутраны падзел на скалістае ядро і ледзяную мантыю.[3] Радыюс ядра можа складаць дзьве траціны радыюсу Тытаніі, а маса — 58%. Меркаваны ціск у цэнтры Тытаніі складае 0,58 ГПа. На мяжы ядра й мантыі можа знаходзіцца акіян вадкай вады глыбінёй да 50 кілямэтраў з тэмпэратурай 190 К. Параўнальна старажытная і трохі чырвоная паверхня Тытаніі нясе на сябе сьляды як эндагенных, гэтак і экзагенных працэсаў. Паводле яркасьці сярод галоўных спадарожнікаў Урану яна саступае Арыэлю ды Мірандзе, але пераўзыходзіць Умбрыэль і Абэрон.[4] Паверхня Тытаніі пакрытая мноствам кратэраў памерам да 326 кілямэтраў, аднак саступае ў маштабах кратэраванасьці Абэрону. Для рэльефу Тытаніі характэрныя сыстэмы каньёнаў (хасматы) ды ўступаў (рыпы).[5] Найвялікшы каньён, Мэсына Хасмата, мае працягласьць 1500 кілямэтраў, ад роўніку да паўднёвага канцавосься.[5] На Тытаніі магчымыя крыявульканічныя працэсы, якія маглі прывесьці да ўзьнікненьня некаторых кратэраў.[6] Агулам уласныя назвы маюць 18 геаграфічных аб’ектаў на Тытаніі, сярод якіх дзьве хасмы, адзін рып і 15 кратэраў. Усе яны разьмяшчаюцца ў паўднёвым паўшар’і.
Атмасфэра
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфрачырвоная спэктраскапія, праведзеная з 2001 па 2005 рок, паказалі прысутнасьць на паверхні Тытаніі вадзяных льдоў і дыяксыду вугляроду. Такім чынам, Тытанія тэарэтычна можа валодаць вельмі тонкай атмасфэрай зь ціскам каля 10 трыльённых бару.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_elem
- ^ Grundy, W. M.; Young, L. A.; Spencer, J. R.; Johnson, R. E.; Young, E. F.; Buie, M. W. (October 2006). «Distributions of H2O and CO2 ices on Ariel, Umbriel, Titania, and Oberon from IRTF/SpeX observations». Icarus 184 (2): 543—555. arXiv:0704.1525. Bibcode:2006Icar..184..543G. doi:10.1016/j.icarus.2006.04.016.
- ^ Hussmann, Hauke; Sohl, Frank; Spohn, Tilman (November 2006). «Subsurface oceans and deep interiors of medium-sized outer planet satellites and large trans-neptunian objects». Icarus 185 (1): 258—273. Bibcode:2006Icar..185..258H. doi:10.1016/j.icarus.2006.06.005.
- ^ Karkoschka, Erich (2001). «Comprehensive Photometry of the Rings and 16 Satellites of Uranus with the Hubble Space Telescope». Icarus 151 (1): 51-68. Bibcode:2001Icar..151…51K. doi:10.1006/icar.2001.6596.
- ^ а б USGS/IAU. «Titania Nomenclature Table Of Contents». Gazetteer of Planetary Nomenclature. USGS Astrogeology. Retrieved 2012-02-23.
- ^ Plescia, J. B. (December 30, 1987). «Cratering history of the Uranian satellites: Umbriel, Titania and Oberon». Journal of Geophysical Research 92 (A13): 14,918-14,932. Bibcode:1987JGR….9214918P. doi:10.1029/JA092iA13p14918. ISSN 0148-0227.