Церабоўля
| Церабоўля укр. Теребовля | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Украіна | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Вобласьць | Тарнопальская | ||||
| Раён | Церабаўлянскі | ||||
| Першыя згадкі | 1097 | ||||
| Дата заснаваньня | 1097 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 11 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 265 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 49°18′ пн. ш. 25°42′ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 13 595 чал. (2017) | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| КОАТУУ | 6125010100 | ||||
| Церабоўля на мапе Ўкраіны Церабоўля | |||||
Церабо́ўля (па-ўкраінску: Теребовля) — горад у Тарнопальскай вобласьці Ўкраіны. Адміністрацыйны цэнтар Церабаўлянскага раёну.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першыя пасяленьні на сучаснай тэрыторыі Церабоўлі ўзьніклі яшчэ з часоў нэаліту. З XI стагодзьдзя горад быў цэнтрам Церабаўлянскага княства. Ад сярэдзіны XIV стагодзьдзя Церабоўля пад уладай Польскага Каралеўства. У 1389 годзе горад атрымаў Магдэбурскае права. Ад канца XIV стагодзьдзя, пасьля будаўніцтва замку, горад стаў цэнтрам абароны супраць наскокаў крымскіх татараў. У 1594 годзе Сэвэрын Налывайка, падчас паўстаньня, захапіў замак. У 1772—1918 гадах горад уваходзіў, як і ўся Ўсходняя Галіччына, да складу Аўстра-Вугоршчыны. Ад лістапада 1918 па ліпень 1919 году Церабоўля ўваходзіла ў склад ЗУНР. За часам Польскай Рэспублікі горад быў цэнтрам павету. У 1939—1941 — пад савецкай, 1941—1944 пад нямецкай акупацыяй. Ад 1944, і да 1991 году, горад ізноў пад кантролем СССР.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XVI стагодзьдзе: 1565 год — 1400 жыхароў
- XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 2775 жыхароў
- XX стагодзьдзе: 1930 год — 10 000 жыхароў; 1975 год — 11 600 жыхароў; 1989 год — 15 000 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 13 660 жыхароў
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Церабоўля — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Церабоўля на vlasenko.net (укр.)
- Замки та храми України. Прыватная інтернэт-старонка (укр.)
- Мирослав Смалига «Тут оживає минуле», Тернопіль, Терно-граф, 2008 р., 196 с.
- The fate of Jews in Terebovlia (анг.)
- Terebovlia Shtetlinks Jewish Site (анг.)
- Private Terebovlia Site (анг.)
- The Old City of Terebovlya (анг.)