Томаш Карвацкі
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.
То́маш Карва́цкі (па-польску: Tomasz Karwacki; 14 верасьня 1708, Унешаў, Вармія — 1779, Вільня) — езуіт ад 22 жніўня 1726 году, стаў ксяндзом 11 лістапада 1737 у Лагішыне, прафэсар рыторыкі ў Горадні (1739—1740), місіянэр лотаўскі з фундацыі Гільзэна ў Дынабургу (1743—1758), супэр’ёр у Ілукшце (1760—1761), рэктар у Коўні (1761—1765), прафэсар маральнае тэалёгіі ў Дынабургу (1767—1768), інструктар ІІІ прабацыі ў Вільні (1768—1772) і правінцыял Закону (1772—1773). Пасьля скасавньня закону жыў у Вільні. Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменьнік Станіслава, брат Людвіка Францішка, Мацея, дзядзька Станіслава.