Мацей Карвацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.

Маце́й Карва́цкі (па-польску: Maciej Karwacki; 30 сакавіка 1686, Унешаў, Прусія — 10 красавіка 1756, Наваградак) — езуіт ад 1 кастрычніка 1706 году.

Перад уступленьнем у Закон вывучаў філязофію ў Рэшлю й Браневе. Прафэсар рыторыкі ў Браневе (1716—1717), Рэшлю (1717—1718) і Ломжы (1718—1719), прафэсар матэматыкі, жыдоўскае й грэцкае моваў, прэфэкт друкарні ў Вільні (1720—1732), прэфэкт школаў у Слоніме (1736—1738), супэр’ёр у Мітаве (1739—1741), прафэсар матэматыкі й грэцкае мовы ў Наваградку (1743—1756). Аўтар граматыкі грэцкае мовы «Grammatica Graeca», выдадзенае ў Вільні ў 1725. Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменьнік Станіслава, брат Томаша, Людвіка Францішка, дзядзька Станіслава.