Людвік Францішак Карвацкі
Выгляд
Людвік Францішак Карвацкі | |
Дата нараджэньня | 11 лістапада 1698 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 жніўня 1748 (49 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | манах жабрацкага ордэна |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.
Лю́двік Франці́шак Карва́цкі (па-польску: Ludwik Franciszek Karwacki; 11 лістапада 1698, Унешаў — 22 жніўня 1748, Наваградак) — езуіт, уступіў 21 жніўня 1717 у Вільні. Прэфэкт школаў у Ілукшце (1729—1730), прафэсар філязофіі й рэгент сэмінарыі дыяцэзальнае ў Браневе (1731—1733), прафэсар філязофіі, матэматыкі й грэцкае мовы ў Наваградку (1734—1737), прэфэкт школаў у Наваградку і місіянэр у Любску (1740—1741), прэфэкт школаў у Нясьвіжы (1741—1742), Горадні (1742—1743), Дарагічыне (1744—1745) і Рэшлю (1745—1746). Са шляхецкага роду Карвацкіх, пляменьнік Станіслава, брат Томаша, Мацея, дзядзька Станіслава.