Тацяна Барысік
Тацяна Барысік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 18 жніўня 1977 (47 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца |
Таця́на Іва́наўна Бары́сік (18 жніўня 1977, Магілёў, цяпер Беларусь) — беларуская пісьменьніца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыла факультэт дашкольнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту ў 1999 годзе. Працавала ў школах Бабруйскага і Магілёўскага раёнаў. Цяпер жыве і працуе ў Магілёве[1]. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Творчасць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар самвыдавецкага зборніка паэзіі «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік» (Асіповічы, 2003), зборніка апавяданьняў «Жанчына і леапард» (2014). Вершы, фэльетоны, нарысы і апавяданьні друкаваліся ў зборніку «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Логвінаў, 2007), часопісах «Першацвет», «ARCHE», газэтах «Наша Ніва», «Навінкі» і інш.
Удзельнічала ў рэспубліканскім конкурсе маладых талентаў «Дэбют», а таксама ў зьезьдзе маладых літаратараў у Іслачы (1999).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Я хаджу па могілках, песенькі спяваю…»: (вершы) // «Першацвет» № 11, 2000. — С. 15.
- «Гаркну ў бліскучы мацюгальнік»: (зборнік вершаў). [— Асіповічы, 2003.]
- «Кропелькі»: (апавяданне) // «ARCHE» № 1, 2004. — С. 171—172.
- «Каханне ў нашым кусце», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю». — Мн.: ІП Логвінаў, 2007. — С. 58-64.
- «Жадаю вам», «Пра любоў і „Дружбу“», «Дзень напаўжывога чалавека», «Кропелькі», «Навіна тыдня», «Усю жызню узьніца»: (апавяданні) // «Начная чытанка-2» [аўдыёдыск «Радыё Свабода»].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата…»
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дынько А. Таццяна Барысік: «Цяпер адзежы багата, але апранацца няма куды». Лаўрэатка другой прэміі Гедройца робіць аператарам ачысткі сцёкаў — шчырае інтэрв'ю(недаступная спасылка) — nashaniva.by, 15.06.2015, 07:48
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асабістая старонка Тацяны Барысік на сайце Саюзу беларускіх пісьменьнікаў