Перайсьці да зьместу

Таганроская затока

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Таганроскі заліў»)

Каардынаты: 46°54′ пн. ш. 38°10′ у. д. / 46.9° пн. ш. 38.167° у. д. / 46.9; 38.167

Таганроская затока
Краіны вадазбору
Найб. глыбіня 5 м

Таганроская затока — затока ў паўночна-ўсходняй частцы Азоўскага мора, зьяўляецца ягонай найбуйнейшай і найбольш ізаляванай затокай. Таганроская затока аддзеленая ад мора косамі Доўгая і Беласарайская. Даўжыня затокі складае каля 140 км, шырыня каля ўваходу — 31 км. Мае вельмі роўны рэльеф дна. Ейная сярэдняя глыбіня складае 4,9 м, аб’ём — 25 км³. Плошча Таганроскай затокі скаладе 5600 км². У затоку ўпадаюць рэкі Дон, Кальміюс, Міюс і Ея. Асноўнымі парты, прылеглымі да вадаёму, ёсьць Таганрог і Ейск у Расеі й Марыюпаль ва Ўкраіне.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)