Таварыства Памост
Тавары́ства «Памо́ст» (па-польску: Towarzystwo „Pomost”) — грамадзка-культурніцкае таварыства, што распачало сваю дзейнасьць ад пачатку восені 1986 на Варшаўскім унівэрсытэце ў якасьці нефармальнага клюбу «Памост», рэґістрацыя ў якасьці грамадзкага аб’яднаньня адбылася ў сьнежні 1988 г. Запачаткоўцамі былі Томаш Шчэпаньскі(pl) (тады студэнт Варшаўскага ўнівэрсытэту) разам з Андрэем Марушэчкам (Андрій Марушэчко, тады студэнт Варшаўскае акадэміі мастацтваў).
Дзейнасьць таварыства
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За мэту клюб, а пазьней таварыства, ставяць папулярызацыю супрацы народаў абшару Міжмор’я на антыкамуністычным ды антыімпэрыялістыстычным ґрунце. Тая мэта хоць бы й не была дэкляраванаю публічна, але набыла рэалізацыю ў практычнай дзейнасьці. Вялося менавіта пра навучаньне згуртаваньня людзей дасьведчаных у справе праблематыкі стасункаў у Цэнтральнае ды Ўсходняе Эўропе, каб пасьля руйнаваньня СССР скарыстаць назапашаныя веды ў супрацы на дзяржаўным узроўні.
Клюб разпачынаў сваю дзейнасьць праз арґанізацыю дабрачынных сустрэчаў сябраў ды прыхільнікаў з знанымі асобамі й постацямі на Варшаўскім унівэрсытэце, далей у раённым клюбе ў Варшаве, а ў пазьнейшым часе ў Варшаўскім клюбе Беларускага сучасна-культурніцкага задзіночаньня. Удзел у сустрэчах бралі навукоўцы, якія ў меншай ці большай ступені сымпатызавалі беларуска-польскай антыкамуністычнай апазыцыі. У тых часох былі зарґанізаваныя сустрэчы з гісторыкамі: Янушам Радзяёўскім(pl), Юрасём Туронкам, Багданам Скарадзіньскім, Тадэвушам Анджэем Альшаньскім(pl), Сакратам Яновічам, Аўгенам Місілам(uk), Стэфанам Забраварным, Анджэям Зебам. Часта ў сустрэчах бралі ўдзел прадстаўнікі апазыцыйнае інтэліґенцыі Варшавы, якія з розных прычынаў цікавіліся праблематыкаю нацыянальнае ідэі ды самасьвядомасьці. Дзейнасьць клюбу пацьвяржаецца публікацыямі як падпольнае прэсы, гэтак і выданьнямі нацыянальных меншасьцяў.
Сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На працягу 2 гадоў нефармальнае дзейнасьці ў межах «Памосту» паўстала суполка з каля дваццаці асобаў — студэнтаў ды моладзевае інтэліґенцыі, што засяроджвала сваю ўвагу на этычных праблемах. Сябрамі азначанае ґрупы былі: Павал Цяпляк, Міхал Куркевіч, Томаш Марэк Леванюк, Яанна Стрэльчык (пасьля 1989 г. прадстаўнікі польскага Міністэртва замежных справаў), Павал Казанэцкі, Томаш (Барнім) Шчэпаньскі (пасьля 1989 г. працавалі ў макркетынґова-інфарматычнай сыстэме пры Дэпартамэнце да справаў нацыянальных меншасьцяў — скарочана «МІС пры ДНМ»), Тадэвуш Андрэй Альшаньскі (пасьля 1989 г. прадстаўнік Усходняга навучальнага асяродку), Аўген Вапа (пасьля 1989 г. лідэр Беларускае супольнасьці ў Польшчы), Уладзімер Пац (пасьля 1989 г. журналіст сэкцыі беларускае службы Радыё «Палёнія», карэспандэнт Радыё «Палёнія» ў), Юрась Ляшчыньскі (пасьля 1989 г. журналіст беларускае рэдакцыі Польскага радыё ў Беластоку), Міраслаў Чэх (пасьля 1989 г. сябра рады Ўкраінскае супольнасьці ў Польшчы).
Таксама сябрамі Таварыства «Памост» былі моладзевыя актывісты беларускае ды ўкраінскае нацыянальных меншасьцяў, якія мелі нацыянальна-вызвольныя ды антыкамуністычныя перакананьні. У 1988 годзе Таварыства «Памост» атрымала афіцыйную рэґістрацыю ў якасьці таварыства. Далейшая дзейнасьць таварыства, ажно да ліквідацыі Польскае Народнае Рэспублікі, палягае ў асноўным на арганізаваньні чытаньняў да дыскусіяў, былі нават спробы стварэньня мясцовых аддзелаў. У 1989 годзе ствараецца аддзел у Лодзі (пад кіраўніцтвам Зьбіґнева Прускага), а трохі пазьней у Кракаве (пад кіраўніцтвам Анджэя Ізбэбскага) ды Ольштыне (кіраўніцтва доктара навукаў Анджэя Баркоўскага). Была таксама, зрэшты няўдалая, спроба стварэньня аддзелу ў Беластоку. Пазьней (1992 г.) ствараецца аддзел у Сахачове пад кіраўніцтвам доктара навукаў Зьбіґнева Гаеўскага. Аднак разгарнуць дзейнасьць на большым узроўні не атрымалася, хаця й была процьма спробаў у тым кірунку ў 1989 годзе. Але зьявілася эфэмэрнае выдавецтва «Міжмор’е», празь якое атрымалася выдаць аж 3 кнігі: перадрук украінска-польскага ды польска-ўкраінскага слоўнікаў (Грыцак, Кісялеўскі; 1930 г.). Частку накладу дабрачынна перадалі ва Ўкраіну.
Дзейнасьць па 1989 годзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля 1989 г. таварыства працягвала дзейнічаць паўсюль там, дзе былі створаныя ягоныя аддзелы (Варшава, Кракаў, Лодзь, Ольштын). Была зарґанізаваная альбо распачатая дзейнасьць навуковых сэсіяў («Шматкультурнасьць Львова», Варшава, 1990 г.; «Беларусь — спадчына ды новае атаясамленьне», Ольштын 1992 г. — пры падтрымцы Каледжу мастацтва й сацыяльных навукаў). Аддзел у Лодзі ў 1990 г. зладзіў выставу «Другі беларускі контур». Каталёґ зь яе быў выдадзены праз пэўны час адзінаю бібліяґрафіяй беларускіх падпольных друкаваных выданьняў па-польску. Дзякуючы Лодзкаму аддзелу «Памосту» навязаны кантакт з жыхарамі вёскі Касьцюхнёўка на Валыні, што ў сваю чаргу запачаткавала працэс аднаўленьня цьвінтару жаўнераў польскіх леґіёнаў, якія загінулі на Валыні ў 1916 г.
Кракаўскі аддзел «Памосту», лідэрам якога ў свой час быў Анджэй Іздэбскі, выдаў скарот доктарскае працы Міраслава Баруты пад назовам «Палякі пра й дзеля незалежнасьці ўсходніх суседзяў» (Кракаў; 1995 г.), а таксама брашураў, што мелі на мэце папулярызаваньне ідэяў ґеапалітычнае супрацы народаў абшару балтыцка-чарнаморскага Міжмор’я (між іншым Незалежнасьць Беларусі польскі погляд). З гісторыі польскае палітычнае думкі 1950—1985 гг. (Кракаў; 1996 г.), «Міжмор’е» ў палітычнае думцы міґрацыйных асяродкаў народаў цэнтральнае ды ўсходняе Эўропы ў 1945—1985 гг. (Кракаў; 1998 г.). Ідэя незалежнасьці Ўкраіны ў якасьці польскага погляду ў часох II РП (Кракаў; 1999 г.), а таксама этнічныя праблемы й палітыка. Абраныя пытаньні ў думках незалежніцкіх асяродкаў. Людзі — Партыі — Часопісы (Кракаў; 2000 г.), усё за аўтарствам Міраслава Баруты).
У 1993 г. новым кіраўніком таварыства сталася Моніка Плютэцка, а колішні кіраўнік Томаш (Барнім) Шчэпаньскі застаўся на пасадзе сакратара Цэнтральнае рады. Ад 1993 г. таварыства распачало друк дзьвюхмоўнага польска-беларускага выданьня «Dyskusja — Дыскусія» (пад рэдактураю Яраслава Іванюка). Да 1996 году пабачылі сьвет 9 нумароў, кожны накладам 500 асобнікаў. У лістападзе 1993 г. у Варшаве ў Музэі незалежнасьці адчыняецца выстава беларускіх артыстычных фатаздымкаў. Ейнымі арґанізатарамі былі: Таварыства «Памост», Музэй незалежнасьці ды Задзіночаньне беларускіх студэнтаў (Менск). Нагляднікам выставы быў колішні сябра «Памосту» — Павал Казанэцкі.
Заканчэньне дзейнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз увесь час свайго існаваньня таварыства ґрунтавалася на супольнай працы сябраў арґанізацыі. У некаторых праектах, перадусім у выдавецкіх, таварыства атрымлівала дробныя датацыі — збольшага ад МІС пры ДНМ. У пазьнейшым часе таварыству дапамагаў раённы клюб «Ёвіш», што месьціўся ў Варшаве на Бродне(pl) (раён у Варшаве), пагадзіўшыся дармова прадаставіць уласную залю да спатканьняў таварыства, ды пазначэньня ў сябе адрасу таварыства «Памост». Аднак усе спробы знайсьці значных фундатараў ня спраўдзіліся, а тое значыла немажлівасьць перайсьці на болей высокі — прафэсійны ўзровень дзейнасьці. Нярэдка дзейнасьць таварыства трапляла пад ціск лева-лібэральных асяродкаў, што намагаліся ўтрымаць абшар кантактаў Польшча-Ўсход пад уласным кантролем. Усе тыя перашкоды абрынуліся заняпадам дзейнасьці таварыства пад канец 90-х гадоў XX стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Барнім (Т. Шчэпаньскі), «Памост», «Robotnik», нр 126, (18.VI.1987)
- Чарговая Адмова, «Robotnik», нр 136, кастрычнік 1988 — артыкул пра адмову рэґістрацыі таварыства ў 1988 г.
- Таварыства «Памост», «ABC», нр 7, 1988, ст. 84-85;
- T. M. Леванюк, «Памост», «Зустрічі» (польскамоўнае выданьне), нр 1-6 (7-12), 1988
- Таварыства «Памост», «Ніва», 26.II.1989
- Аарон Пшэм, Дзейнасьць ёсьць найлепшым тэстам, «Gazeta Wyborcza» 26.VII.1989
- Багдан Скарадзінскі, Малыя кніжкі маюць вялікую мараль, «Rzeczpospolita» 6-7.IV.1991
- Мар’я Ґалкоўска, Перакідваньне памосту, «Ziemia Sochaczewska» 7/1992 (16.II.1992)
- Андрэй Гаўрылюк, Беларусь — спадчына й новая сьвядомасьць, «Часопіс» 1993
- Славамір Тванюк, Дыскусія, якіх мала, «Часопіс» 2/1994;
- Шчэпаньскі Томаш, Powstanie i działalność Towarzystwa «Pomost» oraz pisma «Międzymorze» (1986—1990), «Polityka Narodowa» (21),, 2019.
- kr, Ліст пра Беларусь «Kurier Poranny» 15.XII.1994