Табакерка (паэма)
Выгляд
Табакерка | |
Zgon tabakiery | |
Жанр: | паэма |
---|---|
Аўтар: | Тамаш Зан |
Мова арыгіналу: | польская |
Год напісаньня: | 1818 |
«Табакерка», першапачатковая назва — «Сьмерць табакеркі» (па-польску: Zgon tabakiery) — няскончаная паэма Тамаша Зана, напісаная ў 1818 годзе.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Герой паэмы, стары барскі канфэдэрат, выколвае іголкай на табакерцы сцэнкі з вобразамі народнай творчасьці і побыту. У паэме апісваюцца:
- язычніцкі абрад, паводле якога адбывалася пахаваньне легендарнага князя Сьвінтарога
- сялянскае вясельле
- сцэнка з русалкамі, што гайдаюць на гольлі дрэваў зачараванага імі хлопца
- карціны сялянскай працы (ворыва, жніво, касьба, хатнія работы)
- сьвяткаваньне Купальля і народныя павер'і, зьвязаныя са сьвятам (угадваньне надвор'я па лёту ластавак і крыку варон)
Таксама у тэкст паэмы Тамаш Зан уключыў цэлую баляду, заснаваную на народным паданьні пра Бекешавау гару ў Вільні. Да гэтага матыву зьвяртаўся і Ян Чачот (гл. Бекеш)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Цьвірка, К. Вечны выгнаннік і пілігрым. Жыццё і творчасць Тамаша Зана. — 1994. — № 2. — С. 17—24.
- Філаматы і філарэты / Укладанне, пераклад польскамоўных твораў, прадмова, біяграфічныя даведкі пра аўтараў і каментарыі К. Цьвіркі,. — Мн.: 1998. — С. 197. — 400 с. — (Беларускі кнігазбор).
|