Сіваковыя
| Сіваковыя | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
| Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
| Сямейства | Сіваковыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Otariidae Gray, 1825 | |
Сіваковыя (Otariidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных. Гэта сямейства ўключае 15 відаў зь 7 родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць многія узьбярэжжа Ціхага акіяна і часткі Паўднёвай Атлянтыкі і Індыйскага акіяна, у тым ліку ўзьбярэжжа поўдня Аўстраліі і Новай Зэляндыі.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сіваковыя адрозьніваюцца ад Phocidae тым, што менш востра мадыфікаваныя для воднага жыцьця і лепш перамяшчаюцца па сушы. Заднія ласты могуць быць падведзены пад корпус і выкарыстаны для наземнага руху. Ёсьць невялікія вонкавыя вуха. Самцы значна буйней самак. Зубная формула: 3/2,1/1,4/4,1-3/1 = 34–38. Цела пакрыта цёмнай поўсьцю. Вага сіваковых ў дыяпазоне ад 60 да 1000 кіляграмаў.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яны, як правіла, бываюць зграйнымі круглы год і сацыяльныя ў пэрыяд размнажэньне. Зафіксавана хуткасьць у вадзе да 27 кілямэтраў у гадзіну. Ядуць у асноўным кальмараў, дробную рыбу, ракападобных.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Myers P. (2000) Otariidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 17.12.2020 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 311. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |