Іклы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пастаянныя зубы правай паловы ніжняй зубной дугі чалавека (іклы па-ангельску: canine)

Іклы (па-лацінску: dentes canini) — пярэднія, канічныя, адносна доўгія, завостраныя зубы сысуноў. Аднак яны могуць выглядаць больш сплясканымі, падобнымі на разцы. Іклы выкарыстоўваюцца для захопу, утрыманьня і разарваньня ежы, а часам і ў якасьці зброі. Некаторыя віды (некаторыя антылопы, вярблюд, конь, дзік, розныя малпы, морж) маюць плоцевы дымарфізм адносна формы і наяўнасьці іклоў. Усяго чалавек, як і большасьць сысуноў мае 4 ікла (два іклы ў верхняй сківіцы і два ў ніжняй); у многіх жуйных жывёлаў яны адсутнічаюць у верхняй сківіцы; у коней, як правіла, толькі жарабцы маюць іклы; ў грызуноў і зайцападобных — ніводнага ікла.

Іклы жывёлаў часам выкарыстоўваюцца людзьмі ў якасьці абярэгаў і ў магічнай практыцы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]