Кальмары
Выгляд
Кальма́ры (па-лацінску: Teuthida) — атрад дзесяціногіх галаваногіх малюскаў. Звычайна маюць памеры 0,25-0,5 м, але гіганцкія кальмары роду Architeuthis могуць дасягаць 20 мэтраў (улічваючы шчупальцы) і зьяўляюцца самымі буйнымі бесхрыбетнымі.
Кальмары жывуць практычна ва ўсіх кліматычных паясах, уключаючы арктычны. Кальмары, якія насяляюць паўночныя моры маюць малы ў параўнаньні з паўднёвымі суродзічамі памер і пераважна ня маюць афарбоўкі. Кальмары маюць пяць параў шчупальцаў. Чацьвёртая пара падоўжылася ў працэсе эвалюцыі. Разьмяшчэньне прысмоскаў на шчупальцы вар’іруецца.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кальмары — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |