«Сястра» — першы раман Кузьмы Чорнага, апублікаваны ў 1927—1928 гг. у часопісе «Узвышша». У гэтым творы аўтар раскрывае тэмы кастрычніцкага перавароту і пасьлярэвалюцыйнай сучаснасьці, гораду і вёскі, новага чалавека[1]. Гэта найбольш «гарадзкі» і найбольш «інтэлігенцкі» па матэрыяле з усіх раманаў К. Чорнага[1].
На думку М. Тычыны, у гэтым рамане пісьменьнік правяраў на трываласьць асновы старога гуманізму ў новых гістарычных умовах[2]. Вобраз Мані Ірмалевіч («сястры») зьяўляецца ўвасабленьнем душэўнасьці, высокае духоўнасьці, жаноцкасьці і хараства.
^ абЧорны К. Збор твораў у васьмі тамах. Том трэці. Раманы. Мн., «Маст. літ.», 1973. — С. 532
^Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя: У 4 т. Т. 2 / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літаратуры імя Я. Купалы. — 2-е выд. Мн.: Беларуская навука, 2002. — С. 346. — 903 с.