DiGrease’s Buffoon Theatre — Acrobatic Medieval Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Акрабатычнае сярэдневечнае шоу, Беларусь, Мінск, Музей ландшафтнае архітэктуры «Строчыцы»
Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» (па-ангельску: Medieval Theater "DiGrease's Buffoon Theatre") — беларуская тэатральная трупа з цэнтральнай пляцоўкай ў Мінску, Беларусь. Займалася рэканструкцыяй сярэдневечнае карнавальнае культуры Беларусі (вандроўны тэатар-цырк дашэксьпіраўскае эпохі) і прамоцыяй Беларускай архаічнай культуры ў Эўропе. Актыўная гастрольная дзейнасць рэгіструецца ў 2005—2016 гадах. Галоўны Рэжысёр Аляксей «Бекар» Бурносенка (Мінск). Акрамя шоу-бізнэса, арганізацыя існавала таксама ў якасьці адукацыйнай НДА (Не-Дзяржаўнае Арганізацыі, альбо NGO). Ў гэтым кшталце займалася культурніцкай і артыстычнай адукацыяй моладзі і дарослых, міжнароднымі культурніцкімі абменамі. Трупа была заснавальнікам руху сярэдневечных вулічных тэатраў Беларусі, адкрывала першы «Менскі форум вулічных тэатраў», сябры групы кансультавалі музычны гурт «Стары Ольса» ў галіне старажытных і фальклорных танцаў і былі заснавальнікамі вандроўнага тэатрыка «Яварына». Гастрольная геаграфія цягнецца ад поўначы Нарвегіі да поўначы Італіі, і ад Дубліна (Ірландыя) да Яраслаўля (Расея).
Вагневы тэатр і шоу-балет — Драматычныя сцэнічныя перфомансы, галоўнае часткай дэкарацый ў якіх выступае жывы вагонь. Глядзі ніжэй «Найбуйнейшыя Праекты». Таксама «шоу-балет» — харэаграфічныя перфомансы з вагнем, упрыгожаныя акрабатыкай і пантамімай. Прызначаныя для аздабленьня сьвятаў, вясельляў ды фестываляў. Былі зробленыя ў трох асноўных жанрах — «Драйв» (прэзэнтаваўся на байк-фэстах, звычайных Сьвятах Горада ці фестывалях без жанравае спецыфікі), «Фолк» (прэзентаваўся на імпрэзах, прысьвечаных фальклору ці вікінгаўскае тэматыцы) і «Медываль» (прэзентаваўся на шматлікіх сярэдневечных і рыцарскіх фестывалях вакол Эўропы, ў тым ліку ў Беларусі)
Сярэдневечны балаган — Рэканструкцыя і стылізацыя вулічнага тэатру эпохі перад Шэкспірам. Была зьмяшаная з цыркавым жанрам. Прэзентаваліся фарсы (кароткія камедыйныя спектаклі з маралізатарскае думкай), экзампла, інтэрактыўныя забаўляльныя імправізацыі з аудыторыей, а таксама цыркавыя жанры «балагану» — акрабатыка, музыка (валынка ў выкананьні Аляксея Бурнасенка), жангляваньне, маніпуляваньне інструментамі, танцы сцэнічныя і навучаньне танцам аудыторыі, шчудла, маніпуляваньне хлыстом (бічом), факірскае майстэрства.
Архаічны фальклор — Рэканструкцыя архаічнае забаўляльнае культуры — ў большасьці аутэнтычныя народныя танцы і гульні розных рэгіенаў, у асноўным Беларусі і Скандынавіі. Аздабляліся жывой музыкай ў выкананьні валынкі і барабанаў. Для папаўненьня рэпертуару беларускіх танцаў асноўны склад трупы рабіў этнаграфічныя экспедыцыі, напр. ў Расонскі раен ў 2012 г.
Фентэзі-фолк — Тэматычныя праграмы, дэманструючыя сюжэты з сучаснага фентезі: магічныя ўзаемадзеяньні, гераічныя бойкі, сцэнічная візуальная магія і г. д. Адзін з артыстаў тэатру заснаваў пазьней музычную фолк-фэнтэзі групу «Irdorath»
Рэтра-танцы — сцэнічныя перфомансы, рэканстріруючыя танцавальную культуру 1920—1940 г.: ліндзі-хоп, рок-н-ролл, чарльстан. Рабіліся майстар-клясы, флэшмобы і публічныя выступы.
Вагневы плэнер сярэдневечнага тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» ў Мінску, Беларусь — DiGrease’s Buffoon Theatre: Fire-show, fire performance of Medieval Thetare in Minsk, Belarus2006 — Вагнёвы драматычны шоу-балет «Вяртаньне блуднага сына», прэзентаваны на тэатральным фестывалі «Выявы, маляваныя агнем», г. Гданьск, Польшча.
2007 — Вагнёвы драматычны спектакль «Шабаш», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе аповесьці «Вій» ад Н. В. Гогаля.
2009 — Вагнёвы драматычны спектакль «Алхімік», тэатральная пастаноўка ў жанры «Вагневы шоу-балет» на падставе верша В. Гёте «Лясны Князь»
2010—2013 — ДВД-Відэашкола «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах. [1]
2012 — Выпуск на CD сольнага альбома варганнай музыкі «Варган» ў выкананьні Аляксея «Бекара» Бурнасенка.
2012 — Культурніцкі праект рэспубліканскага памеру «Тыдзень Дударскай Музыкі ў Беларусі» — пры падтрымцы Праграмы Малых Грантаў Амбасады ЗША ў Беларусі [2]
2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.
DiGrease’s Buffoon Theatre — Archaic Folk Show — «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» — Архаічны Фальклор.
Дзейнасць сябраў трупы ў якасьці актывістаў НДА пачынаецца ў 2001 годзе з першага міжнароднага абмена ў Швецыі, ў якім брало ўдзел кіраўніцтва трупы. З 2003 года пачынаецца супрацоўніцтва арганізацыі з НДА «Новыя Твары» (Мінск). Ў 2008 Аляксей Бурнасенка як прадстаўнік «Шальмоўскага Тэатра ДыГрыза» удзельнічае ў прафесыйным абмене Community Connections 2008 — «Preservation Culture» у Чыкага, Ілінойс, ЗША.
Паміж 2010 і 2020 кіраўніцтва арганізацыі праводзіць некалькі дзесяткаў міжнародных трэнінг-курсаў, прафесыйных абменаў, семінараў у розных краінах Эўропы і сьвету.
Апошні праект — 2020 — Міжнародны поўны чатырохмесячны курс па практыках працы з моладзю «Chance to update» — практычныя зьвесткі пра адукацыную дзейнасць, лідэрства, міжнародную праграму ERASMUS+, праектны мэнеджмент.
Першыя публічныя выступ трупы пад назвай «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў складзе Аляксея «Бекара» Бурнасенка і Аннушкі на ролевай гульне «Новыя баллады старой Англіі» (непадалеку ад г. Твер, Расійская Федэрацыя),
Выступы і майстар-клясы па беларускіх традыцыйных танцах на Юбілейным Канцэрце Гурта Старадаўняга Танца «Ballare» (Рыга, Латвія),
Удзел у майстар-клясах прафессійнага ўзроўню па Эурапейскім танцах эпохі Барока, харэаграфіі і інтэрпрэтацыі даўняга танца. Выкладчык — Дыана Скрайвенер (Велікабрытанія), (Масква, Расійская Федэрацыя),
Аляксей «Бекар» Бурнасенка і Ганна Несьцерава-Бурнасенка кансультуюць ў галіне Сярэдневечных і Рэнесансных танцаў гурт «Стары Ольса» (Беларусь) і Сярэдневечны Тэатрык «Яварына»;
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Аполе (Польшча, Аполе), выступы Сярэдневечнага тэатру
Міжнародны танцавальны летнік (Латвія), ў якасьці экспертаў па этнаграфіі Беларускіх танцаў
Міжнародны штогадовы фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен) — першыя гастролі Тэатру ў Заходняй Эўропе
Лошыцкі фэст (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
Здымкі дакументальнага фільма «Лошыцкі фэст» (рэж. А.Палупанаў)
Конкурс студэнцкіх тэатраў «Арт-вакацыі» (Беларусь, Мінск)
Канцэрт «Гуслі. Адраджэнне традыцыі» (Беларусь, Мінск), выступы сярэдневечнага тэатру
Музычны выступ у праграме канцэрта «Старажытная Зямля» (Мінск, Беларусь)
Выступы і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі, Брэтані і Ірландыі на Фестывалі Танца на базе Клюба Гістарычнай Рэканструкцыі «Срібний Вовк», (г. Львоў, Украіна)
Удзел трупы ў Фестывале Даўняга Танца «Anno Domini 2006» (г. Санкт-Пецербург, Расійская Федэрацыя)
Удзел тэатру ў конкурсе маладых выканаўцаў на дудзе ў рамках Фестываля «Лошыцкі Фэст — 2006»(Мінск, Беларусь)
Выступ на Фестывале агневых тэатраў «Obrazy Ogniem Malowane» на базе MKT «Plama» (г. Гданьск, Польшча), што стала першым выключна агневым выступам тэатру ў Эўропе
Выступ і майстар-клясы па традыцыйных танцах Беларусі ў якасьці экспертаў-этнографаў на вечары, прысьвечаным творцасьці музычнага ансамбля «Ilgi» на базе Рыскага Цэнтра Традыцыйнай Культуры (г. Рыга, Латвія),<br /> удзел трупы ў навагоднім вечары Ліцэя Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта (Мінск, Беларусь)
Medieval theatre «DiGrease’s Buffoon Theatre» — Renaissance Dance Performance in Parnu, Estonia. Staged by A. Burnosenka and A. Nestserava-Burnosenka
Міжнародны фэстываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
Масьленіца ў Строчыцах (Беларусь, Мінск),
Народная вечарына на журфаку БДУ (Беларусь, Мінск),
Канцэрт «Галасы стагоддзяў» (Беларусь, Мінск),
Baltic dance night (Латвія, Рыга),
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Багухвала (Польшча, Багухвала),
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Друв’ена),
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ціхова (Польшча, Ціхова),
Фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Есенік (Чэхія, Есенік),
удзел і 1-ае месца ў спаборніцтве вогненых тэатраў з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Ліда (Беларусь, Ліда),
Конкурс калектываў старадаўніх танцаў «У гонар каралевы Боны» (Беларусь, Ліда),
Мсціслаўскі фэст (Беларусь, Мсціслаў),
Свята раместваў (Беларусь, Браслаў),
Здымкі дакументальнага фільма «Старыя інструменты Беларусі» (рэж. Зм. Сасноўскі),
Вагнева-Акрабатычны Перфоманс «Шальмоўскага Тэатру ДыГрыза» ў г. Холбаэк, Данія, 2013 годудзел у адкрыцьці, выступы і даклады на навукова-краязнаўчай канферэнцыі "Навейшыя археалагічныя дасьледваньні Браслаўшчыны і пытаньні «Жывой археалогіі» (г. Браслаў, Беларусь),
выступ на адкрыцьці выставы Народнага Калектыва «Клуб Гістарычнай Рэканструкцыі Варгенторн» па тэме культуры вікінгаў на Беларусі «На шляху ў Візантыю» (г. Віцебск, Беларусь),
музычны выступ кіраўніка тэатру на II фэсце дударскай музыкі «Дударскі Фэст — 2007» (Мінск, Беларусь),
кіраўнік тэатру займае першае месца ў раенным спаборніцтве педагагічнага майстэрства «Праз Творчасць да Посьпехаў» і становіцца лепшым кіраўніком гуртка Цэнтральнага раена г. Мінска за 2007 год,
майстар-клясы па Беларускіх традыцыйных танцах ад кіраўніцтва тэатру ў межах летніка традыцыйных танцаў Польшчы і Беларусі «Warsztaty U Bronkow — 2007» (Польшча),
Фестываль Сярэдневечнай Культуры «Бярэзань 2007» (г. Бярэзань, Беларусь),
удзел і 1-ае месца у другой ступені спаборніцтва па Агнявым Перфомансам з сумесным праектам «Шабаш» (г. Бычына, Польшча),
удзел трупы ў Фестывалі Гістарычнай Рэканструкцыі «Dole 2007» на базе музея «Даўгава» (каля г. Рыга, Латвія)
Сьвяткаваньне 750-годьдзя горада Зэльва, Беларусь;
Сярэдневечная пляцоўка Ягелонскага кірмашу ў г. Вроцлаў (Польша);
Францішканскі Кірмаш на гарацкой плошчы ў г. Познані (Польшча),
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Аполе (Польшча),
Фестываль вікінгаў і славян у г. Волін (Польшча),
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Рын (Польшча),
Міжнародны танцавальны летнік (Латвія, Брукна),
Удзел кіраўніка тэатру ў Міжнароднай праграме абмена «Захаваньне культурнай спадчыны», Community Connections: Preservation Culture (Chicago, IL, USA)
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Руды Рацібожскія (Польшча),
Міжнародны фестываль сярэднявечнай культуры ў г. Бычына (Польшча),
Міжнародная акцыя «Ноч музеяў 2008» у Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі (Беларусь, Мінск),
Міжнародны фестываль «Вікінгская ярмарка» (Нідэрланды, Эйндховен),
Міжнародны фестываль моладзевай культуры (Германія, Берлін),
Міжнародны рыцарскі турнір у г. Бычына (Польшча, Бычына),
удзел у Тыдні Беларускай Нацыянальнай Культуры «Галасы Стагодьдзяў» на базе Дзіцячай Музычнай Школы № 19 (г. Мінск, Беларусь),
Дзень Святога Патрыка ў клубе «Гвоздь» (Беларусь, Мінск),
Дзень культуры Уэльса ў амбасадзе Велікабрытаніі (Беларусь, Мінск).Сярэдневечны тэатар «Шальмоўскі тэатар ДыГрыза» ў Эггенбурге, Аўстрыя. «DiGrease’s BuffoonTheatre» in Eggenbourg, Austria — Director — A. Burnosenka — Театра Огня «Плутовской Театр ДиГриза», режиссер А. Бурносенко — гастроли в г. Эггенбург, Австрия.
Арганізацыя Вечарыны «Снежныя танцы» і музычны выступ на ей
Музычна-танцавальны выступ у Дударскім клубе (Мінск, Беларусь).
Майстар-клас па беларускіх танцах на этнафэсце «Ад неба на паўметры» (Мінск, Беларусь).
Неонавы перфоманс і сярэднявечны выступ на закрыцці Міжнароднага фестываля юнацкага і дзіцячага кіно «Лістападзік».
Фаер-шоу на закрыцці байк-сезона ў Ракаве (Беларусь).
Удзел у 15 Фестывалі жывой археалогіі ў Біскупіне ў складзе каманды майстроў з Браслава (Польшча)
Музычны фестываль (Зэльб, Германія)
Удзел у семінары па форум-тэатру (Мінск, Беларусь)
Міжнародны рыцарскі турнір пад базылікай св. Ядвігі ў Trzebnicy пад Вроцлавам (Trzebnicа, Польшча)
Майстар-класы па беларускіх танцах на Свяце раместваў у Браславе (Браслаў, Беларусь)
Міжнародны рыцарскі турнір (Opole, Польшча)
XV фестываль славян і вікінгаў (Wolin, Польшча)
Майстар-класы па беларускіх танцах і спевах у скансэне Воліна (Wolin, Польшча)
Вікінгская ярмарка (Аландскія выспы, Фінляндыя)
Фестываль тэатраў пад адкрытым небам (Nyirbator, Венгрыя)
Фестываль у гонар 1000-годдзя св. Бруна (Querfurt, Германія)
Фестываль культуры славян і вікінгаў (Drohiczyn, Польшча)
Дзіцячае свята Юнісэф «Народныя казкі для дзетак» (Мінск, Беларусь)
KIEV FIRE FEST’09. Прэзентацыя фаернага спектакля «Алхімік» (Кіеў, Украіна)
Гісторыя спачатку. Славяне (Dissen, Германія)
Міжнародны рыцарскі турнір. Першае месца ў конкурсе вогненых тэатраў. (Byczyna, Польшча)
Міжнародны рыцарскі турнір (Kliczkow, Польшча)
Сярэдневечны фестываль у Прага (Чэхія)
Сярэднявечная ярмарка (Opole, Польшча)
Сярэднявечная праграма і фаерны перфоманс каля Крэўскага замка (Мінск, Беларусь)
Сярэднявечная праграма ў кінатэатры «Беларусь» (Мінск, Беларусь)
Парад Святога Патрыка (Мінск, Беларусь)
Удзел у ірландскай вечарыне ў рэстаране «Агат» (Мінск, Беларусь)
Вечарына народных танцаў «Лютыя танцы» (Беларусь, Мінск)
Удзел у сэмінары-трэнінгу па Форум-тэатры (Мінск, Беларусь)
Сярэдневечны танцавальны перфоманс — Танцы Эпохі Рэнесансу — ў выкананьні Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія, 2013
Фестываль «Вяртанне да славянаў» у Дзісэне (Германія)
Сярэднявечны фестываль у Капенгагене (Данія)
Сярэднявечная праграма ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры на «Ночы музеяў» (Мінск, Беларусь).
Агневы перфоманс на адкрыцці байк-сезона (Ракаў, Беларусь).
Майстар-класы па акрабатыцы, пантаміме і фаеру на Маладзевым форуме ў Мінску «Urban Action» (Мінск, Беларусь).
Арганізацыя кейлі-вечарыны «Старый Новый Святой Патрик — Old Style St. Patrick’s Day» (Мінск, Беларусь).
Арганізацыя майстар-класа «Рытуальныя танцы ацтэкаў» (Мінск, Беларусь).
Фотасэсія для арт-праекту «Вінтажны цырк» (Мінск, Беларусь).
Майстар-класы па фаеру і старадаўнім танцам (Бярэсце, Беларусь).
Аніміраванне з «Волшебным кроликом» :) на «Аэромаксе 2010» у БДЭУ (Мінск, Беларусь).
Арганізацыя майстар-класа па беларускіх традыцыйных танцах «Майстар-клас» (Мінск, Беларусь).
Музычны выступ на адкрыцці выставы «Шляхамі гісторыі» клуба «Варгенторн» (Віцебск, Беларусь)
Хадульна-нэонавы пэрфоманс у Палацы спорту.
Вагневы перфоманс Сярэдневечнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатар ДыГрыза» з Мінску, Беларусь. Перфоманс ў г. Пярну, Эстонія. Рэжысор — Аляксей «Бекар» БУрнасенка.
Відэа:
https://www.youtube.com/watch?v=DrYdTE5KbuQ - Адукацыйнае відэа з ДВД-Відэашколы «Энцыклапедыя Традыцыйных Танцаў Беларусі» ў 2х тамах. Традыцыйны танец «Сьвеціць Месяц»