Вій (фільм, 2014)
Вій | |
Вий | |
Жанр | цёмнае фэнтэзі, прыгоды |
---|---|
Рэжысэр | Алег Сьцепчанка |
Сцэнарыст |
|
Заснаваны на | Viy[d] |
Прадусар |
|
У ролях | |
Кампазытар | Антон Гарсія |
Апэратар |
|
Вытворчасьць |
|
Распаўсюд | Universal Pictures |
Дата выхаду | 30 студзеня 2014 |
Працягласьць | 128 хв. |
Краіна | |
Мова | расейская ангельская |
Бюджэт | 26 млн $[2] |
Прыбытак | 39 млн $ |
Старонка на IMDb |
«Вій» (па-расейску: Вий) — цёмны фэнтэзійны фільм рэжысэра Алега Сьцепчанкі паводле аднайменнае аповесьці Мікалая Гогаля, прэм’ера якога адбылася на пачатку 2014 року. У Расеі фільм усталяваў новы рэкорд па зборах за першыя выходныя пракату[3][4].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне адбываецца на пачатку XVIII стагодзьдзя. Картограф Джонатан Грын на карэце выпраўляецца ў экспэдыцыю ва Ўсходнюю Эўропу. Перасекшы Трансыльванію і Карпаты, ён выпадкова апынаецца на хутары ў непраходных украінскіх лясох. Людзі, якія тут жывуць, непадобныя ні да каго са стрэчаных ім раней. Тут яму распавядаюць таямнічую гісторыю пра панначку-вядзьмарку, а па начох адбываюцца неверагодныя падзеі.
Акторскі склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джэйсан Флемінг — картограф Джонатан Грын
- Аляксей Чадаў — Пятрусь
- Агнія Дыткаўскіце — Настуся
- Юры Цурыла — пан сотнік
- Андрэй Смалякоў — айцец Паісі
- Вольга Зайцава — панначка-вядзьмарка
- Аляксей Пятрухін — Хама Брут
- Валеры Залатухін — Яўтух
- Аляксандар Карпаў — Панас
- Ніна Русланава — жонка Яўтуха
- Аляксандар Якаўлеў — Аверка «Касы»
- Ігар Жыжыкін — Дораш
- Аляксей Агурцоў — Сьпірыд
- Анатоль Гушчын — рытар Тыбэры Гарабец
- Іван Махавікоў — багаслоў Халява
- Алег Тактараў — Грыцько
Здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ідэя фільму зьявілася напрыканцы 2005 року, здымкі працягваліся да 2012 зь некалькімі перапынкамі з прычыны адсутнасьці фінансаваньня. У 2011 року ў адпаведнасьці з новымі павевамі аўтары вырашылі перазьняць фільм у 3D.
Паводле словаў аднаго з прадусэраў Аляксея Пятрухіна, у аснову фільму лягла вэрсія аповесьці, папярэдняя агульнавядомаму тэксту. Прысутнічае таксама й другая сюжэтная лінія, заснаваная на гісторыі рэальнае асобы — францускага падарожніка і картографа Гіёма Левасэра дэ Бапляна — які ўпершыню заняўся дасьледаваньнем украінскіх тэрыторыяў, насельніцтва і культуры. Свае дасьледаваньні ён апісаў у кнізе «З Трансыльваніі ў Масковію». Ён паслужыў прататыпам галоўнага пэрсанажу фільму Джонатана Грына.
Здымалі «Вій» у павільёнах студыі Barrandov (Чэхія), сусьветна вядомай як «Эўрапейскі Галівуд». На ролю Джонатана Грына праглядаліся Вэнсан Касэль, Крыстыян Слэйтэр, Тым Рот, Шон Бін, Кіяну Рыўз, Пірс Броснан, Джэйсан Стэтгэм. Апошні і рэкамэндаваў рэжысэру і прадусэрам свайго сябра Джэйсана Флемінга, які неўзабаве быў зацьверджаны выканаўцам галоўнай ролі.
Замак у Ангельшчыне, адкуль Грын пачынае сваё падарожжа, таксама знаходзіцца ў Чэхіі і называецца Сіхраў. Даўней у ім таксама адбываліся здымкі фільму «Тры гарэшкі для Папялушкі». Для здымкаў казацкага паселішча была пабудаваная станіца ў сапраўдную велічыню з 21 дваром, рынкам, царквою, карчмою, млыном, домам малітвы і вартавымі вежамі. Пазьней некаторыя прадметы нават былі перададзеныя ў гістарычныя музэі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закончились съёмки фильма «Вий» 3D
- ^ Viy. Film company RFG (Russian Film Group)
- ^ «Вий» побил кассовый рекорд «Сталинграда» (рас.). lenta.ru (3 февраля 2014). Праверана 2014-02-04 г.
- ^ Фильм «Вий» установил абсолютный рекорд по сборам в российском прокате за стартовый уикенд (рас.). ИТАР-ТАСС. Праверана 2014-02-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына
- Вій (анг.) на сайце IMDb