Тэсалія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Фэсалія»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэрыфэрыя Тэсалія на мапе Грэцыі

Тэсалія (па-грэцку: Θεσσαλία) — пэрыфэрыя і гістарычны рэгіён на паўночным усходзе Элады на ўзьбярэжжы Эгейскага мора. Горны хрыбет Пінд, які цягнецца з поўначы на поўдзень разьмяжоўвае Паўночную Грэцыю на ўсходнюю і заходнюю часткі. Тэсалія займае найбольш буйныя і ўрадлівыя даліны ўсходняй часткі, разьмешчаныя ўздоўж ракі Пэнэй і яе прытокаў. На Захад ад Тэсаліі за гарамі Пінд разьмешчаны Эпір, які ў старажытнасьці ўжо ня быў грэцкай вобласьцю, але быў моцна падзьвержаны грэцкаму ўплыву, на яго тэрыторыі былі грэцкія калёніі і вядомае сьвяцілішча ў Дадоне. З поўначы натуральнай граніцай Тэсаліі служыць гара Алімп, якую старажытныя грэкі лічылі прыстанкам багоў. Паўночней за Тэсалію, за Алімпам, — тэрыторыя, якая ў старажытнасьці не была грэцкай — Македонія. З поўдня Тэсалія абмежавана гарамі Офрыя, за якімі разьмешчана мноства земляў Цэнтральнае Грэцыі. З усходу Тэсалія амываецца водамі Эгейскага мора і яго заліваў, але выхады да мора абмежаваныя гарамі Алімп і Оса на поўначы і Пэліён на поўдні. Разьмяшчэньне Тэсаліі на марскіх шляхох далёка ня самае выгоднае і яе жыхары не адрозьніваліся мараплаўствам. Землі Тэсаліі адны зь лепшых у Грэцыі для заняткаў земляробствам і жывёлагадоўляй. Па свайму месцазнаходжаньню Тэсалія — крайні Фарпост Грэцыі з боку эўрапейскага кантынэнту і галоўная дарога для рознага кшталту ўварваньняў. У склад Тэсаліі ўваходзілі вобласьці: Гестыятыда, Пэлясгія, Фэсаліятыда, Фтыятыда. У асобеыя моманты гісторыі да яе адносіліся і сумежныя вобласьці: Магнэсія — на паўднёвым усходзе, Далёпія — на паўднёвым захадзе, Эта і Мэліда на поўдні.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Тэсаліясховішча мультымэдыйных матэрыялаў