Перайсьці да зьместу

Сяргей Жыгалка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Жыгалка
ІмяСяргей Аляксандравіч Жыгалка
КраінаБеларусь
Нарадзіўся 28 сакавіка 1989 (36 гадоў)
Менск
Званьне
  • гросмайстар (2007)
  • міжнародны майстар (2004)
Рэйтынг ФІДЭ2610 (сакавік 2026)
Максымальны рэйтынг2696 (верасень 2011)

Сярге́й Алякса́ндравіч Жыга́лка (нар. 28 сакавіка 1989, Менск, БССР) — беларускі шахматны гросмайстар. Трохразовы чэмпіён Беларусі, чэмпіён Эўропы і сьвету ў сваёй узроставай катэгорыі.

Сяргей Жыгалка перамагаў на чэмпіянаце Эўропы і чэмпіянаце сьвету да 14 гадоў 2003 року, а таксама на чэмпіянаце Эўропы да 18 гадоў 2006 року.

У 2007 року ўпершыню выступіў на кубку сьвету ФІДЭ, дзе выбыў у першым туры. У 2009 року на тайбрэйку саступіў першае месца моладзевага чэмпіянату сьвету Максіму Ваш’е-Ляграву[1].

Чэмпіён Беларусі 2009, 2012 і 2013 рокаў[2][3].

У 2011 заняў 5-е месца на чэмпіянаце Эўропы і заваяваў права ўдзелу ў кубку сьвету, дзе саступіў у першым коле Антону Філіпаву. У 2011 і 2012 роках перамог на Адкрытым чэмпіянаце Баку[4].

На кубку сьвету-2015 дайшоў да другога кола, дзе саступіў Весяліну Тапалаву. Праз два гады ў першым коле прайграў Юрыю Кузубаву, пазьней стаў чэмпіёнам Эўропы па бліцы ў Катавіцах[5].

Камандныя спаборніцтвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Сяргей Жыгалка выступаў за нацыянальную зборную на Алімпіядзе, чэмпіянаце сьвету, Эўропы і дзіцячай Алімпіядзе.

Мае брата Андрэя, таксама гросмайстра.

  1. Interview with the World Junior Champion 2009 ChessBase Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  2. The Week in Chess 898 The Week In Chess. Mark Crowther. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  3. Championship BLR men 2013. FIDE. Праверана 25 ліпеня 2015 г.
  4. Sergei Zhigalko takes another trophy in Baku. Chessdom. Праверана 30 верасьня 2015 г.
  5. Maksim Vavulin and Sergei Zhigalko winners of European Rapid & Blitz Chess Championships Chessdom Праверана 2017-12-27 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]