Перайсьці да зьместу

Сяргей Даўлатаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сяргей Даўлатаў
Сергей Довлатов
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Сяргей Данатавіч Даўлатаў
Нарадзіўся 3 верасьня 1941
Уфа, СССР
Памёр 24 жніўня 1990
Нью-Ёрк, ЗША
Пахаваны
Бацькі Donat Mechik[d]
Сужэнец Asya Pekurovskaya[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці з 1960
Мова расейская мова[1] і ангельская мова
http://www.sergeidovlatov.com

Сярге́й Дана́тавіч Даўла́таў (прозьвішча паводле пашпарту — Даўла́таў-Ме́чык; 3 верасьня 1941, Уфа — 24 жніўня 1990, Нью-Ёрк) — савецкі пісьменьнік і журналіст, дысыдэнт. Аўтар шэрагу аўтабіяграфічных кніг: «Зона: цыдулкі наглядчыка» (рас. «Зона: записки надзирателя»); «Кампраміс» (рас. «Компромисс»); «Запаведнік» (рас. «Заповедник»), у якіх распавёў пра адметныя этапы жыцьця: пра тэрміновую службу ў войску ў ахове выпраўленчых калёній, пра журналісцкую дзейнасьць у газэце «Савецкая Эстонія», пра працу экскурсаводам у Пушкінскім запаведніку Міхайлаўскае.

Эміграваў у ЗША у 1978 годзе, дзе працаваў галоўным рэдактарам штотыднёвіка «Новый американец», вёў аўтарскую перадачу на Свабода (радыё); ягоныя творы друкаваліся ў вядомых амэрыканскіх часопісах «The New Yorker», «Partisan review».

Надмагільны помнік Сяргею Даўлатаву на могілках у Нью-Ёрку

Сяргей Даўлатаў памёр 24 жніўня 1990 года ў Нью-Ёрку, дзе і пахаваны на габрэйскіх могілках.[2]

  • У жніўні 2007 году ў Санкт-Пецярбургу на сьцяне дому 23 па вул. Рубінштэйну, дзе жыў пісьменьнік у 70-я гады XX ст., усталяваная памятная шыльда [3].
  • Памятная шыльда ўсталяваная таксама на сьцяне дому 41 па вул. Вабрыку (Vabriku) (да 1990 году - вул. Рабчынскага) у Таліне, дзе Даўлатаў жыў у 1972-1975 гадах падчас працы ў мясцовых газэтах [4].
  • Часопіс Звезда ўручае літаратурную прэмію імя Сяргея Даўлатва.
  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Довлатов и окрестности. «Смерть и другие заботы», Аляксандар Геніс, Радыё «Свабода», 18 красавіка 2007 г.
  3. ^ Дом Даўлатава аздобят памятнай шыльдай (рас.)(недаступная спасылка)
  4. ^ Вяртаньне Даўлатва (рас.)