Сядзіба Панямунь
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Сядзіба Панямунь | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Горадня |
| Каардынаты | 53°39′27,11″ пн. ш. 23°52′18,34″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | барока |
| Заснавальнік | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
| Дата заснаваньня | 1771 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сядзіба Панямунь на мапе Беларусі Сядзіба Панямунь | |
Сядзіба Панямунь (Панямонь) — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Горадні. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, у мясцовасьці Панямуні[a], на высокім правым беразе Нёману. Твор архітэктуры позьняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Складаецца з палаца, парку, капліцы і гаспадарчых пабудоваў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сядзібу збудавалі ў 1771 годзе паводле праекту архітэктара Ю. Аляхновіча. Была замескай рэзыдэнцыяй караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай сядзіба перайшла ў валоданьне Стравінскіх, потым князёў Друцкіх-Любецкіх, пазьней Ляхніцкіх. У XIX ст. праводзілася яе рэканструкцыя. У сярэдзіне XIX ст. пры ўезьдзе ў сядзібу збудавалі мураваную капліцу.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Па Другой сусьветнай вайне палац прыстасавалі пад дзіцячы дом і жытло.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры позьняга барока. Ансамбль абмяжоўваецца з поўдня ракой, з усходу і поўначы — глыбокім ровам. Палац і адкрыты перад ім партэр, умацаваныя сьценкамі тэрасаў, разьмяшчаюцца ў глыбіні пэйзажнага парку, на стромкім беразе[1].
Палац (сьпярша быў цалкам мураваным, потым частку разбураных сьценаў аднавілі з дрэва) — 1-павярховы будынак з плыўнымі кутнімі алькежамі. Сьцены мелі багатую аздобу: вытанчаныя і складаныя прафіляваныя карнізы і абрамленьні, падвойныя пілястры з ажурнымі капітэлямі, гарызантальны руст. Галоўны і дваровы фасады атрымалі ў XIX ст. асымэтрычна пастаўленыя высокія 4-калённыя портыкі.
Плян палаца меў характэрную для барока анфіляду з выхадам ў вялікую парадную залю. Перапад рэльефу з тыльнага боку палаца забясьпечыў адкрыцьцё цокальнага паверха. Яго скляпеністыя памяшканьні прызначаліся на гаспадарчыя мэты і беспасярэдне зьвязваліся з памяшканьнямі параднага першага паверха.
Уезд ў сядзібу пазначаецца капліцай нэагатычнага стылю. Гаспадарчыя і службовыя пабудовы знаходзяцца па-за межамі параднай часткі ансамбля, з заходняга боку палаца ў адзін шэраг[2].
Парк
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Парк займае прастору перад палацам і на схіле рова. У ім увасобіліся рысы пэйзажнага стылю.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычная графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі
- 1900—1905 гг.
- Л. Гелгар, 1907 г.
- Л. Гелгар, 1907 г.
- 1915—1918 гг.
- Старыя здымкі
- 1915—1918 гг.
- 1916 г.
- 1916 г.
- Г. Паддэмбскі. 1916 г.
- Старыя здымкі
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
- да 1939 г.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Прагулкавая, 17
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць. — Менск, 1986. С. 80.
- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 380.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гродзенская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 371 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000167 |