Перайсьці да зьместу

Сэфі Ата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэфі Ата
Sefi Atta
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1964(1964)
Лагас, Нігерыя
Бацькі Abdul Aziz Atta[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, драматург
Гады творчасьці 2002 — цяпер
Мова ангельская мова[1] і Nigerian Pidgin[d]
Дэбют «Усё будзе добра» (анг. Everything Good Will Come), 2005)
Узнагароды
http://sefiatta.com

Сэфі Ата (па-ангельску: Sefi Atta) — нігерыйская пісьменьніца і драматург.

Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі, пятым дзіцем у сям’і. Яе бацька Абдул Азіз Ата быў сакратаром фэдэральнага ўраду да сваёй сьмерці ў 1972 годзе. З гэтага часу Сэфі гадавала яе маці.

Першую адукацыю атрымала ў Каралеўскім коледжы (анг. Queen’s College) ў Лагасе і Мілфілдзкай школе (анг. Millfield School) у Ангельшчыне. У 1985 яна скончыла Бірмінггэмскі ўнівэрсытэт і практыкавалася ў якасьці дыплямаванага бухгальтара. У 1994 разам з сваім мужам пераехала з Ангельшчыны ў Злучаныя Штаты. Яны маюць адну дачку.

На дадзены момант Сэфі Ата жыве ў Мэрыдане, штат Місысыпі, са сваім мужам і дачкой.

Сэфі Ата пачала пісаць яшчэ працуючы ў Нью-Ёрку бухгальтарам. У 2001 яна ўдзельнічала ў творчай праграме для пісьменьнікаў у Лос-Анджэлесе. Апавяданьні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як «Los Angeles Review», «Mississipi Review» і «World Literature Today».

У 2005 яе дэбютнае апавяданьне «Усё будзе добра» (анг. Everything Good Will Come) было апублікавана ў Злучаных Штатах, Ангельшчыне і Нігерыі. Яе зборнік апавяданьняў «Навіны з дому» (анг. News From Home) у 2008 быў апублікаваны ў Нігерыі, у 2009 — у Ангельшчыне і ў наступным годзе ў ЗША. Яе кнігі былі перакладзены на некалькі моваў сьвету.

Будучы таксама і драматургіняй, яе радыёпастановы трансьляваліся па BBC, і ў 2005 яе п’еса «Engagement» была пастаўлена на сцэне MUSON Centre у Лагасе.

У 2005 годзе Сэфі Ата выйграла прэмію International PEN David T.K.Wong Prize for Short Fiction for Twilight Trek; перамога суправаджалася грашовай узнагародай у £7500. У 2006 яе апавяданьне «Усё будзе добра» выйграла прэмію па афрыканскай літаратуры імя Воле Шайінка з грашовым прызам у $20 000. У 2009 апавяданьне «Навіны з дому» выйграла прэмію «Noma» ў галіне публікацыяў у Афрыцы, што суправаджалася грашовай узнагародай у $10 000.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя відэафайлы
Сэфі Ата чытае ўрывак з апавяданьня «Everything Good Will Come» // YouTube