Сэрбская кампанія (Першая сусьветная вайна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сэрбская кампанія — значная кампанія Першай сусьветнай вайны. Доўжылася са жніўня 1914 году, калі Аўстра-Вугоршчына напала на Сэрбію ў пачатку вайны, і да яе канца ў лістападзе 1918 году. Фронт праходзіў ад Дунаю да паўднёвай Македоніі. У вайне прымалі ўдзел амаль ўсе краіны рэгіёну. Каралеўства Сэрбія страціла 1,3 мільён жыхароў на працягу вайны (і ваенныя і грамадзянскія страты), гэта 33% ад ўсяго насельніцтва краіны.

Хада баявых дзеяньняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1914 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатар ваенных дзеяньняў у 1914 годзе.

Першая сусьветная вайна пачалася 25 ліпеня 1914 году, калі Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Сэрбіі. У абедзьвюх краінах пачалася масавая мабілізацыя войска. 12 жніўня пачаліся баявыя дзеяньні, калі аўстра-вугорскае войска перайшло граніцы Сэрбіі. Аўстрыйцы з-за вайны на два фронту — усходні (дзе прыходзілася ваяваць з Расеяй) і паўднёвы (з Сэрбіяй), кінулі на Сэрбію спачатку адносна невялікія сілы — 200 тысячаў жаўнераў. Сэрбская войска было трохі большым, але — горш узброеным.

Аўстра-Вугоршчына мела трэцяе насельніцтва ў Эўропе ў 1914 годзе, амаль у дванаццаць разоў большае, чым насельніцтва Каралеўства Сэрбіі. Расейская Імпэрыя, абмежаваная вайной ня толькі з Аўстра-Вугоршчынай, але таксама і Нямеччынай і Турэччынай, не магла значна дапамагчы Сэрбіі. Таму справы сэрбаў ужо да канца 1914 году ішлі вельмі кепска.

Ня раз аўстрыйцы спрабавалі прабіць абарону сэрбаў, але гэта не атрымлівалася ўвесь 1914 год. Сэрбія таксама правяла наступальную апэрацыю ў паўднёвай Босьніі ў верасьні 1914 году. Але сілы сэрбаў былі вельмі малыя і ўжо да канца месяца іх адціснулі ад граніц Аўстра-Вугоршчыны.

Аўстрыйскае войска пачало новае магутнае наступленьне 5 лістапада. Сэрбы адыходзілі пад ціскам і ўрэшце пакінулі 30 лістапада сталіцу Бялград. Аўстра-вугорцы ўвайшлі ў горад 2 сьнежня.

Бітва Калубара[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Бітва Калубара

Ваявода Путнік кемліва заўважыў, што аўстрыйскае войска аслабела і 3 сьнежня распачаў контрнаступ (які называюць Бітвай Калубара). Бітва працягвалася на працягу трох дзён, пакуль аўстрыйскі генэрал Патыорэк не адышоў за раку, на аўстрыйскую тэрыторыю. Сэрбскае войска вярнула Бялград 15 сьнежня.

Аўстрыйскія салдаты расстрэльваюць сэрбскіх палонных

Першая стадыя вайны супраць Сэрбіі скончылася бязь зьмены яе межаў, але страты абедзьвюх бакоў былі вялічэзныя. Аўстрыйскае войска страціла 227 000 (у кампаніі прымала ўдзел 450.000 салдат). Сэрбскія страты былі 170 000. Аўстрыйскі генэрал Патыорэк быў адхілены ад камандаваньня і заменены Эрцгерцагам Яўгенам. На сэрбскім баку сьмяротная эпідэмія сыпнога тыфу забіла тысячы сэрбскіх цывільных жыхароў на працягу зімы.

1915 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У сувязі з пагаршэньнем становішча Асманскай імпэрыі, немцы ціснулі на аўстрыякаў, каб тыя разграмілі Сэрбію і прабілі дарогу да Стамбулу. Для дасягненьня гэтай мэты неабходна было задзейнічаць хаця б яшчэ адну дзяржаву на Балканах. Пачаўся ціск на Баўгарыю. Тая даволі доўга вагалася, які бок ў вайне прыняць. У верасьні 1915 году Баўгарыя выступіла за Нямеччыну. Баўгары хацелі атрымаць рэванш над Сэрбіяй пасьля паразы ў 2-й Балканскай вайне. 23 верасьня ў Баўгарыі пачалася агульная мабілізацыя.

Заваёва Сэрбіі ў 1915 годзе.
Эвакуацыя сэрбскага войска ў Альбанію, 1915 год.

У кастрычніку 1915 агульным камандуючым германскімі, аўстра-вугорскімі і баўгарскімі войскамі, выстаўленымі супраць Сэрбіі быў прызначаны генэрал-фэльдмаршал Аўгуст фон Макэнзен. Усяго пад яго началам было 14 нямецкіх і аўстра-вугорскіх (па Саве, Дунаю, Дрыне) і 6 баўгарскіх (па ўсходняй мяжы Сэрбіі) дывізій. 7 кастрычніка 1915 году Макэнзен пачаў фарсіраваньне Савы і Дуная на фронце Шабац-Рама. 9 кастрычніка войскі Макэнзена ўзялі Бялград. 10 лістапада часткі 11-й арміі ўзялі Ніш і злучыліся з 1-й баўгарскай арміяй. У выніку праведзенай апэрацыі да пачатку сьнежня ўся тэрыторыя Сэрбіі была акупаваная. Рэшткі сэрбскага войска адышлі ў Альбанію, адкуль былі эвакуіраваныя на саюзных караблях на востраў Корфу. Шмат хто з сэрбскіх жаўнераў памёр ад голаду, зьнясіленьня і хваробаў. Пасьля частка сэрбскага войска ваявала на Салоніцкім фронце.

1916—1918 гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 годзе адбылося Топліцкае паўстаньне сэрбаў, якое вызваліла на кароткі час вобласьць паміж гарамі Капаонік і ракой Паўдзённая Морава. Паўстаньне было задушанае супольнымі намаганьнямі баўгарскіх і аўстрыяцкіх войскаў напрыканцы сакавіка 1917 году.

Салёніцкі фронт спачатку быў у асноўным статычныя. Францускія і сэрбскія войскі адваявалі абмежаваную вобласьць Македоніі — Бітала 19 лістапада 1916, у выніку кровапралітнай наступальнай Манастырскай апэрацыі якая прывяла да стабілізацыі фронту.

Сэрбскія і францускія войскі, нарэшце, прарвалі фронт, пасьля чаго большасьць нямецкіх і аўстра-вугорскіх войскаў адступіла. Гэты прарыў быў значным ў перамозе над Баўгарыяй і Аўстра-Вугоршчынай, што прывяло да канчатковай перамогі ў сусьветнай вайне. Баўгары атрымалі адзінае паражэньне ў гэтай вайне ў бітве пры Добро поле, але празь некалькі дзён рашуча перамаглі брытанскія і грэцкія войскі ў Дойранскай бітве, дзякуючы чаму пазьбеглі акупацыі. Пасьля прарыву саюзьнікаў, Баўгарыя капітулявала 29 верасьня 1918. Немцы прыйшлі да высновы, што стратэгічны і апэратыўны балянс робіцца не на карысьць Цэнтральных дзяржаў і на наступны дзень пасьля баўгарскай капітуляцыі, пачалі абмяркоўваць тэрмінова мірныя перамовы.

Зьнікненьне македонскай фронту азначала, што дарога на Будапэшт і Вену цяпер адкрыта для 670,000 жаўнераў арміі генэрала Франш Д'еспере. Баўгарскай капітуляцыі пазбавіла Цэнтральныя дзяржавы 278 пяхотных батальёнаў і 1500 гармат (эквівалент 25-30 нямецкіх дывізій), якія раней трымалі фронт. Нямецкае вярхоўнае камандаваньне адправіла на паратунак толькі сем пяхотных і адну кавалерыйскую дывізію, але гэтых сіл былі далёка не дастаткова для стабілізацыі фронту.

Сэрбская армія, абапіраючыся на падтрымку брытанскіх і францускіх войскаў, вызвалілі Сэрбію за два тыдні да заканчэньня вайны.

Заканчэньне вайны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках вайны было падпісана Нейиськая мірная дамова якая перадала Грэцыі Заходнюю Фракію, Сэрбіі некаторыя нязначныя тэрытарыяльныя саступкі ад Баўгарыі. Аўстра-Вугоршчына была пасечаная на часткі, Вугоршчына страціла шмат тэрыторыяў, на карысьць Югаславіі і Румыніі па Трыянонскай дамове. Сэрбія атрымала лідзіруючыя пазыцыі ў новай дзяржаве Югаславія, да якой далучыўся стары саюзьнік Чарнагорыя. У той жа час, Італія стварыла квазі-пратэктарат над Альбаніяй і Грэцыяй акупаваўшы паўднёвую частку краіны.

Страты Антанты

Страты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да вайны Каралеўства Сэрбія мела 4,5 млн жыхароў[1]. Па дадзеных New York Times, у 1915 годзе толькі 150 000 чалавек, загінула ад самай цяжкай эпідэміі тыфу сусьветнай гісторыі. З дапамогаю амэрыканскага Чырвонага Крыжа ды 44 замежных дзяржаваў, эпідэмія была ўзятая пад кантроль напрыканцы году[2]. Колькасьць ахвяраў сярод цывільнага насельніцтва дасягала 650 000 асобаў, у першую чаргу з-за тыфу і голаду.[3]. Страты Сэрбії склалі 8% ад агульных вайсковых страт Антанты. 58% рэгулярнай сэрбськай арміі (420 000 вайскоўцаў) загінула пад час канфлікту[4] Агульная колькасьць ахвяраў перавышала 1 000 000[5] 25% ад агульнага даваеннага насельніцтва Сэрбіі, 57% ад агульнага мужчынскага насельніцтва[6]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]