Перайсьці да зьместу

Сэніца (Славаччына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сэніца
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Славаччына
Край Трнаўскі
Першыя згадкі 1217
Дата заснаваньня 1217
Геаграфія
Плошча
Вышыня НУМ 208 м[2]
Часавы пас
Каардынаты 48°40′48″ пн. ш. 17°22′12″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 034
Паштовы індэкс 905 01
Нумарны знак SE
Сайт senica.sk
Сэніца на мапе Славаччыны
Сэніца
Сэніца
Сэніца

Сэніца (па-славацку: Senica, па-нямецку: Senitz, па-вугорску: Szenice) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны, разьмешчаны на рацэ Міява на поўначы Загорскай нізіны побач з Малымі Карпатамі.

Першыя людзі зьявіліся ў ваколіцах гораду яшчэ ў часы палеаліту. У прыгарадзе Сэніцы — Чачове былі знойдзеныя сьляды стаянкі паляўнічых на мамантаў. У Сэніце-Кунаве знойдзена вялікая колькасьць працоўнае зброі часоў нэаліту. Акрамя таго ў Сэніцы знойдзены сьляды кельцкіх і раньнеславянскіх паселішчаў.

У XI стагодзьдзі Сэніца была ўключаная ў Галіцкі камітат Вугорскага каралеўства. Упершыню горад згадваецца ў 1256 годзе. З тых часоў належыў розным дваранскім родам. У XVII стагодзьдзі горад пацярпеў ад турэцкіх войнаў, антыгабсбурскіх паўстаньняў, рэфармацыі і контррэфармацыі. У 1746 годзе Сэніца стаў цэнтрам аднаго з раёнаў Нітранскага княства[4].

З 1918 году ў складзе Чэхаславаччыны. Тут пачынаюць засноўвацца шматлікія прадпрыемствы, дзякуючы якім Сэніца становіцца прамысловым цэнтрам Паўночнага Загор'я.

Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 21 253 чалавекі. Нацыянальны склад: 96,40% — славакі, 1,56% — чэхі, 0,84% — цыгане і 0,14; — вугорцы[5].

Рэлігійны склад: 47,28% — рыма-каталікі, 31,18% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 17,03% — лютэране[5].

Гарады-пабрацімы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)]Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
  2. Vlastivedný slovník obcí na Slovensku (славац.) / пад рэд. M. KropilákBratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 3. — 20000 экз.
  3. Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.)Bratislava: ŠÚ SR, 2026.
  4. Mesto Senica - oficiálne stránky mesta
  5. 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г.
  6. Bač. Skgo.org. Праверана 2010-03-02 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]