Шашцін-Стражэ
| Шашцін-Стражэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Славаччына | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Край | Трнаўскі | ||||
| Першыя згадкі | 1294[1] | ||||
| Дата заснаваньня | 1 ліпеня 1960 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | |||||
| Вышыня НУМ | 177 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 48°38′24″ пн. ш. 17°09′00″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Этнахаронімы | Šaštínčan-Strážan, Šaštínčanka-Strážanka і Šaštínčania-Strážania | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 034 | ||||
| Паштовы індэкс | 908 41 | ||||
| Нумарны знак | SE | ||||
| Сайт | mestosastinstraze.sk | ||||
| Шашцін-Стражэ на мапе Славаччыны Шашцін-Стражэ | |||||
Шашцін-Стражэ (па-славацку: Šaštín-Stráže; па-нямецку: Schoßberg-Strascha; па-вугорску: Sasvár-Morvaőr) — горад у раёне Сэніца Трнаўскага краю заходняй Славаччыны.
Першапачаткова ўяўляў сабой дзьве асобныя вёскі. Шашцін-Стражэ зьяўляецца адным з наймаладзейшых гарадоў Славаччыны, атрымаўшы статус гораду толькі 1 верасьня 2001 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад разьмяшчаецца на поўначы Загор'я за 18 км ад Сэніцы і за 65 км ад Браціславы. Рака Міява працякае паўз горад, падзяляючы яго на дзьве часткі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Сучасны горад узьнік аб’яднаньнем двух паселішчаў — Шашцін і Стражэ над Міяваў. Шашцін упершыню згадваецца ў 1218 годзе як вартавая фартэцыя Вугорскага каралеўства. Гэтая вёска мае шчыльнае гістарычнае дачыненьне да этнічнай групы сэкеяў. Шашцін і Стражэ над Міяваў былі аб’яднаныя ў 1961 годзе пад агульнаю назвай «Шашцінске Стражэ» (па-славацку: Šaštínske Stráže). У 1971 мястэчка набыло цяперашнюю назву.
Горад знакаміты сваёй базылікай сьв. Марыі, якая зьяўляецца месцам паломніцтва хрысьціянскіх вернікаў.
Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле перапісу 2001 году колькасьць насельніцтва гораду налічвае 5005 чалавек. Нацыянальны склад: 95,44% — славакі, 2,06% — цыгане і 1,50% — чэхі[4].
Рэлігійны склад: 88,45% — рыма-каталікі, 7,31% — людзі без прыналежнасьці да рэлігіі і 1,34% — лютэране[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Vlastivedný slovník obcí na Slovensku (славац.) / пад рэд. M. Kropilák — Bratislava: VEDA, vydavateľstvo Slovenskej akadémie vied, 1978. — Т. 3. — 20000 экз.
- ↑ Hustota obyvateľstva - obce [om7014rr : Rozloha (Štvorcový meter)] — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic, 2025.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] (славац.) — Bratislava: ŠÚ SR, 2026.
- 1 2 Municipal Statistics. Statistical Office of the Slovak republic. Праверана 2007-12-25 г. Архіўная копія ад 2007-12-17 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| ||||||||