Перайсьці да зьместу

Сьцяпан Гаўрусёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяпан Гаўрусёў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 10 траўня 1931(1931-05-10)
Памёр 12 сакавіка 1988(1988-03-12) (56 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратуразнаўца, перакладнік, паэт, літаратурны крытык, публіцыст
Гады творчасьці з 1948
Жанр лірыка
Мова беларуская мова і расейская мова[1]
Узнагароды

Сьцяпан Захаравіч Гаўрусёў (10 траўня 1931, в. Нова-Аляксандраўка, цяпер Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласьць12 сакавіка 1988, Менск) — беларускі паэт, перакладчык[2].

Зь сялянскай сям’і. Скончыў Магілёўскую пэдагагічную вучэльню (1951). Служыў у Савецкай Арміі. У 1954—1957 гг. быў супрацоўнікам рэспубліканскай газэты Звязда, у 1964—1965 гг. — рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР з 1955 году.

Дэбютаваў вершамі ў 1948 годзе[2]. Аўтар зборнікаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955)[2], «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасьць» (1962), «Ураган» (1966), «Профіль веку» (1969), «Кляновыя лісты» (1971), «Пераклічка» (1973), «Клопат» (1976), «Водсьветы» (1978), «Азарэньне» (1980), «Крона» (выбранае, 1981), «Пладаноснасьць» (1986), «Званы нябёс» (1988). Выступаў у друку з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі.

Скразны матыў, які прагучаў у паэзіі Сьцяпана Гаўрусёва ўзбуйнена і драматычна, як біяграфія цэлага пакаленьня, — памяць аб вайне («Я вырас пад гарматнымі стваламі»)[2]. Трывога за мір на сьвеце, адказнасьць за ўсё жывое на зямлі ў паэме «Профіль веку» (1967), вершах. Паэт адухаўляе, паэтызуе працу, сілу і прыгажосьць чалавека. У яго многа любоўных вершаў, каханье ў якіх наіўнае, пакутнае, цнатлівае і далікатнае, але яно ўзвышае чалавека. Аўтар умее ўздымаць лірычную споведзь ад інтымных пачуцьцяў да сацыяльнага патасу, ад канкрэтнага, рэальнага вобразу ўзвышацца да рамантычнага, мэтафарычнага. У душы рамантычнага герою яго паэзіі, «сонцапаклонніка», які жыве ў касьмічнаўзбуйненых маштабах, — няспыннае змаганьне дабра са злом. Але пры ўсёй манумэнтальнасьці гэта жывы, зямны чалавек. Характэрныя рысы паэзіі Гаўрусёва — прадметнасьць, канкрэтная, пачуцьцёвая вобразнасьць, гіпэрбалізаванасьць, экспрэсіўнасьць пачуцьцяў, спалучэньне страснай публіцыстыкі зь лірычнай задушэўнасьцю, інтанацыйная разнастайнасьць, гарманічная традыцыйная форма верша[3].

Перакладчыцкая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пераклаў на беларускую мову шэраг твораў А. Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Сьвятлова, А. Пракоф'ева, М. Дудзіна, С. Нараўчатава, Я. Райніса, Гафура Гуляма, Міртэміра, Я. Судрабкална, І. Харыка, паэму «Ануш» А. Туманяну, «Маабіцкі сшытак» М. ДжаліляА. Пысіным, 1975), асобныя вершы таджыцкіх, узбэцкіх, азэрбайджанскіх і башкірскіх паэтаў[2].

  • «Паходныя кастры» (1955)
  • «На грэбнях хваль» (1959)
  • «Шчодрасьць» (1962)
  • «Ураган» (1966)
  • «Профіль веку» (1969)
  • «Кляновыя лісты» (1971)
  • «Пераклічка» (1973)
  • «Клопат» (1976)
  • «Водсьветы» (1978)
  • «Азарэньне» (1980)
  • «Крона» (выбранае, 1981)
  • «Пладаноснасьць» (1986)
  • «Званы нябёс» (1988).
  • 3бор твораў. Т. 1—2. Мн., 1993—94.

Ляўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя А. Куляшова (1987) за кнігу вершаў «Пладаноснасьць».

  1. ^ Haŭruseŭ, Scjapan Zacharavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б в г д Гаврук Юрка // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 133. — 737 с.
  3. ^ І. Саламевіч (1997)
  • Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
  • Саламевіч І. Гаўрусёў // БЭ ў 18 т. Т. 5. — Мн., 1997.