Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Снапкоўская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Снапкоўская
Дата нараджэньня 20 лістапада 1954(1954-11-20) (69 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (1979)
Занятак гісторык, пэдагог, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра пэдагогіка, культуралёгія
Месца працы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт
Вядомая як дасьледніца адукацыйнай палітыкі расейскага царызму ў Беларусі
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1999)
Навуковы кіраўнік Барыс Ягораў

Сьвятлана Валянцінаўна Снапкоўская (нарадзілася 20 лістапада 1954 году, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі культуроляг і пэдагог. Доктар гістарычных (1999) і пэдагагічных навук (2011), прафэсар (2001). Жонка гісторыка Ўладзімера Снапкоўскага.

У 1979 годзе скончыла філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (БДУ) па спэцыяльнасьці «выкладніца расейскай мовы і літаратуры». У 1980—1989 гадах выкладала на катэдры расейскай мовы ў якасьці замежнай на падрыхтоўчым факультэце БДУ. У 1992—1997 гадах была дацэнткай катэдры пэдагогікі БДУ. Па сумяшчальніцтве ў 1992—2001 гадах была загадніцай лябараторыі гісторыі адукацыі і этнапэдагогікі Нацыянальнага інстытуту адукацыі. У 1997—2000 гадах працавала загадніцай катэдры пэдагогікі і псыхалёгіі, якую заснавала ў Беларускім дзяржаўным інстытуце ўдасканаленьня лекараў. У 1999 годзе абараніла ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі доктарскую дысэртацыю на беларускай мове па тэме «Адукацыйная палітыка царызму на Беларусі у ХIХ – пачатку ХХ стст.» З 2000 году пачала выкладаць у Беларускім дзяржаўным пэдагагічным унівэрсытэце[1].

У 2001 годзе атрымала навуковае званьне «прафэсар» па спэцыяльнасьці «пэдагогіка». У 2003—2005 гадах была дарадцай рэктара БДУ Васіля Стражава. У 2005—2010 гадах працавала загадніцай катэдры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту (БДПУ). У 2010 годзе заняла пасаду намесьніцы старшыні Фэдэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі «Беларусы Расеі» па пытаньнях культуры, пэдагогікі і адукацыі. У 2011 годзе абараніла ў Інстытуце тэорыі і гісторыі пэдагогікі Расейскай акадэміі адукацыі доктарскую дысэртацыю па тэме «Разьвіцьцё адукацыі і пэдагагічнай думкі на тэрыторыі Беларусі ў 60-я гады ХIХ — пачатку ХХ стст.» па спэцыяльнасьці агульная пэдагогіка, гісторыя пэдагогікі і адукацыі. З 2013 году — прафэсар гуманітарнага факультэту БДУ[2].

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дасьледуе гісторыю палітыкі расейскага царызму ў галіне адукацыі ў Беларусі, пэдагогікі й асьветы Беларусі ў 2-й палове ХІХ ст. — пачатку XX ст. Адна з рэдактарак калэктыўных працаў «Асвета і педагагічная думка на Беларусі: Бібліяграфічны паказальнік» (ч. 1—3, 1995—2001), «Народная педагогіка беларусаў» (1996)[1]. Выпусьціла звыш 200 выданьняў. На 2018 год была сяброўкай экспэртнай рады Найвышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па пэдагагічных навуках. Адначасна была сяброўкай адмысловай рады па абароны доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацыяў па пэдагогіцы пры БДПУ. Падрыхтавала 5 кандыдатаў навук[2].

  • Ля вытокаў нацыянальнай пэдагогікі : зь гісторыі школы і пэдагагічнай думкі Беларусі канца XIX - пачатку XX ст.. — Менск: Народная асьвета, 1995. — 129 с.
  • Адукацыйная палітыка і школа на Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стст.. — Менск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 1998. — 192 с.
  • Гісторыя адукацыі і пэдагагічнай думкі Беларусі (60-я гады ХІХ — пачатак ХХ ст.). — Менск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2001. — 160 с.
  • Асновы культуралёгіі. — Менск: Асар, 2008. — 272 с.
  • Культуралягічная думка Беларусі. — Менск: РІВШ, 2017. — 216 с. — ISBN 978-985-586-012-0
  1. ^ а б Снапкоўская // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 65. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
  2. ^ а б Снапкоўская Сьвятлана Валянцінаўна (рас.) // Факультэт сацыякультурных камунікацыяў БДУ, 2018 г. Праверана 24 ліпеня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]