Цымэрбуда
| Цымэрбуда лац. Zimmerbude рас. Светлый | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Расея | ||
|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Калінінградзкая вобласьць | ||
| Дата заснаваньня | 1640 | ||
| Места з | 1955 | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 5 м | ||
| Часавы пас | UTC+2 | ||
| Каардынаты | 54°41′ пн. ш. 20°08′ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Нацыянальны склад насельніцтва | расейцы — 80,5 %, беларусы — 12,1 % | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 40152 | ||
| Паштовы індэкс | 238340 | ||
| Сайт | светлый.рф (рас.) | ||
| Цымэрбуда на мапе Расеі Цымэрбуда | |||
Цымэрбуда (ням. Cimmerbude[2]; афіцыйная расейская назва з 1946 году — Сьветлы, рас. Светлый) — места ў Расейскай Федэрацыі, на паўночным беразе Сьвежай затокі. Адміністрацыйны цэнтар Сьветлаўскае мескае акругі Калінінградзкае вобласьці. Знаходзіцца за 30 км на захад ад Караляўцу (Калінінграду).
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паселішча ўтварылася ад спалучэньня двух нямецкіх словаў: zimmer 'пакой' і buda 'лава', то бок «хаціна».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Упершыню ўпамінаецца ў 1640 годзе. Да 1944 году існавала як ціхая вёска на беразе затокі, дзе галоўнай дзейнасьцю жыхароў былі лоўля рыбы і рэлігійныя абрады. 1 красавіка 1901 году Цымэрбуда разам з суседнімі вёскамі Пайзэ й Нэплекен з 1500 жыхароў стварылі мескую царкоўную суполку і выкупілі маленькую царкву, якую два гады раней збудавала парафія Мэдэнава ў Цымэрбудзе як сваю філію.
У 1920-я гады ў Цымэрбудзе збудавалі школу, і ўжо ў пачатку Другое сусьветнае вайны паселішча было даволі актыўным, хоць і маленькім. Тут былі пякарня, карчма, крама, гатэль з назвай «Вальдшлосген», што тлумачыцца як «Лясная замкавая хата». Колькасьць насельніцтва даваеннай Цымэрбуды была 742 чалавекі.
Каля 1944—1945 гадоў паселішча захапілі войскі СССР, як і ўсе астатнія месты ў колішняй Усходняй Прусіі. У 1947 годзе вёсу перайменавілі ў Сьветлае, а ў 1955 годзе яна стала местам. Цяпер гэта прамысловы спадарожнік Караляўцу, дзе працуюць порт, рыбаапрацоўваючы цэнтар і суднавэрф.
Месты-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кентшын, Польшча з 8 сьнежня 2005
- Новы Двор Гданьскі, Польшча
- Ліда, Беларусь з ліпеня 2012
- Карлсхамн, Швэцыя з 20 верасьня 2012
- Маладэчна, Беларусь з 3 ліпеня 2015[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года (с учётом итогов Всероссийской переписи населения 2020 г.) — Фэдэральная служба дзяржаўнай статыстыкі Расеі, 2023.
- ^ Палмайтис Л. Предложение по научной русификации исконных наименований перешедшей в состав России северной части бывшей Восточной Пруссии. — Европейский институт рассеянных этнических меньшинств, 2003. С. 47.
- ^ Маладзечна ўстанавіла партнёрскія адносіны з горадам Светлы Калінінградскай вобласці Расіі, Рэгіянальная газета