Сьветладарск
| Сьветладарск | |
| Населены пункт | |
Пляж на беразе вадасховішча Вуглягорскай ЦЭС | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Данецкая |
| Раён | Бахмуцкі |
| Дата заснаваньня | 1970 |
| Горад з | 1992 |
| Кіраўніцтва і ўлада | |
| Мэр | Сяргей Дыярдыца |
| Геаграфія | |
| Плошча | 2,12 км² |
| Вышыня НУМ | 172 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 48°26′07″ пн. ш. 38°13′15″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | ▼ 12 164 чал. (2013)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 6249 |
| Паштовы індэкс | 84792 |
| КОАТУУ | 1410970500 |
| Нумарны знак | AH |
| Сьветладарск на мапе Ўкраіны Сьветладарск | |
Сьветладарск (па-ўкраінску: Світлодарськ) — места раённага значэньня ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчанае ва ўсходняй частцы вобласьці, на беразе Сьветладарскага вадасховішча.
Места займае тэрыторыю 24 км², зь іх 6% пад забудоваю. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэньняў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За рок выпадае больш за 500 мм ападкаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле вынікаў перапісу 2001 року насельніцтва места складала 13 203 асобы, зь якіх 24,62% пазначылі роднай моваю ўкраінскую 75,03% — расейскую, 0,10% — беларускую, па 0,08% — армянскую і грэцкую, па 0,02% — малдоўскую, 0,01% — гагавускую і нямецкую мовы[2].

Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Заснаванае ў 1970 року як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглегорскай ДРЭС. Статус места атрымала ў 1992 року.
29 сакавіка 2013 р. на Вуглегорскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваныя[3]. Пашкоджаныя 4 энэргаблёкі першай чаргі. Станцыя была адключаная ад энэргасыстэмы.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглягорскай электрастанцыі і зьвязаных зь ёю прадпрыемствах.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У месьце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сьветладарск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў