Сымптатэрмальны мэтад
Сымптатэрмальны мэтад (грэц. σύμπτομα + θερμ — супадзеньне + цеплыня) — плянаваньне цяжарнасьці пры дапамозе вызначэньня авуляцыі шляхам штодзённага назіраньня за 3 паказьнікамі месячнага цыклю жанчыны:
- тэмпэратура пры прачынаньні(en) (павышэньне на 0,25°C сьведчыць аб авуляцыі);
- вільготнасьць і цягучасьць шыечнай(pl) сьлізі (цякучасьць сьведчыць аб авуляцыі);
- вышыня разьмяшчэньня, адчыненасьць і мяккасьць шыйкі маціцы (павышэньне паказьнікаў сьведчыць аб авуляцыі)[1].
У адрозьненьне ад гарманальных супрацьзачацьцевых сродкаў дазваляе захаваць дзетародную здольнасьць жанчыны. Адначасна паводле адкладаньня зачацьця мае параўнальную з гарманальнымі таблеткамі выніковасьць[2]. Таксама жанчыны, якія трымаюцца сымптатэрмальнага мэтаду, надзвычай рэдка сутыкаюцца з распадам шлюба[3].
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымптатэрмальны мэтад выкарыстоўваецца цягам усяго дзетароднага жыцьця жанчыны, у тым ліку пры грудным выкормліваньні дзяцей, для: 1) вызначэньня працягласьці авуляцыі; 2) выяўленьня прычыны бясплодзьдзя; 3) вызначэньня працягласьці часовага прыроднага бясплодзьдзя; 4) прадказаньня месячных; 5) выкрыцьця парушэньня месячнага цыклю; 6) даведваньня аб аднаўленьні месячнага цыклю пасьля груднога выкормліваньня дзяцей і родаў, выкарыстаньня гарманальных супрацьзачацьцевых сродкаў; 7) пацьвярджэньня раньняй цяжарнасьці; 8) выяўленьня прыкметаў надыходу пастаяннага бясплодзьдзя (мэнапаўзы); 9) агляду разьвіцьця доўгіх цыкляў цягам надыходу мэнапаўзы.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2012 г. у касьцёлах Беларусі навучаньне сымптатэрмальнаму мэтаду праводзілася пры падрыхтоўцы шлюбных параў да вянчаньня. Грамадзкае аб’яднаньне «Цэнтар падтрымкі сям'і і мацярынства "Матуля"» (Менск, вул. Жукоўскага, д. 1) праводзіла чытаньне адпаведнага 15-гадзіннага курсу[3].
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гары Вэтстайн, Крысьціна Буржуа. Поўны сымптатэрмальны даведнік = Complete Symptothermal Guide. — Люлі(fr): Сымпта-Тэрм, 2014. — 118 с. — ISBN 2-9700447-7-3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Як гэта працуе (анг.) // Фонд «Сымпта-Тэрм» (кантон Во, Швайцарыя), 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
- ^ Клінічныя дасьледаваньні (анг.) // Фонд «Сымпта-Тэрм», 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
- ^ а б Вольга Мядзьведзева. 17 жанчын майго мужа // Зьвязда : газэта. — 14 студзеня 2012. — № 8 (27123). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Частыя пытаньні (анг.) // Фонд «Сымпта-Тэрм» (Швайцарыя), 2016 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
- Чым ёсьць сымптатэрмальны мэтад (анг.) // Фонд «Сэрэна» (Атава, Канада), 2011 г. Праверана 17 сакавіка 2016 г.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |