Перайсьці да зьместу

Сымон Пуплен

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымон Пуплен
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 траўня 1985(1985-05-28)[1] (41 год)
Рост 187 см
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2008 Рэн 73 (0)
2008—2011 Фрайбург 67 (0)
2012—2014 Сашо 51 (0)
2014—2018 Ніцца 9 (0)

Сымон Пуплен (па-француску: Simon Pouplin; нар. 28 траўня 1985 году, Шале, Францыя) — былы францускі футбаліст, брамнік.

У 2005 годзе падпісана Пуплен падпісаў свой ​​першы прафэсійны кантракт з клюбам «Рэн», які быў разьлічаны на тры гады. Дэбютаваў у Лізе 1 у сэзоне 2003—2004 гадоў. З 2008 па 2011 гады абараняў колеры нямецкага клюбу «Фрайбург». У ліпені 2012 году быў на праглядзе ў клюбе «Эвіян»[2], аднак дамову з клюбам не падпісаў з-за траўмы[3].

Правёўшы адзін год па-за футболам Сымон падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Сашо» ў ліпені 2012 году, стаўшы асноўным брамнікам клюбу. Пасьля вылету клюбу зь Лігі 1 Сымон перайшоў у «Ніццу», дзе аднак асноўным брамнікам ня стаў.

  1. ↑ Simon Pouplin // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ↑ Simon Pouplin à l’essai. Évian TG.
  3. ↑ Trotignon: «Hilton, réponse lundi». Évian TG.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]