Перайсьці да зьместу

Сыма Цянь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сыма Цянь
司馬遷
Сыма Цянь (выява з музэя ў Лушані)
Дата нараджэньня не пазьней за 135 да н. э.[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці не раней за 87 да н. э.[1]
Месца сьмерці
Занятак гісторык, паэт, пісьменьнік, астроляг, філёзаф, матэматык, астраном
Навуковая сфэра гістарыяграфія
Вядомы як стваральнік «Шы-цьзі»
Бацька Сыма Цянь[d]
Дзеці Sima Qian's daughter (Yang Bis wife)[d] і Sima Lin[d][2]

Сы́ма Цянь (па-кітайску: 司馬遷 / 司马迁; нарадзіўся ў 145 ці каля 135 год да н. э. — памёр каля 90 да н. э.) — патомны гістарыёграф дынастыі Хань, пісьменьнік, астраном. Вядомы як стваральнік «Шы-цьзі» — грандыёзнай працы, якая апісвае гісторыю Кітая ад мітычных родапачынальнікаў, як то Хуан-дзі, і да сучасных Сыма Цяню часоў. Дзякуючы гэтай працы набыў рэпутацыю бацькі кітайскай гістарыяграфіі, часам яго называюць кітайскім Герадотам[3][4]. Гэты твор стаўся ўзорам для афіцыйнага напісаньня гісторыі для наступных кітайскіх дынастыяў, а таксама для кіраўнікоў Карэі, Віетнаму, Японіі ажно да XX стагодзьдзя[5].

Сваю працу над «Шы-цьзі» працягнуў пасьля сьмерці свайго бацькі, Сыма Тана, унёсак якога ў стварэньні твора цалкам не вызначаны. Твор быў атрыманы Сыма Цянем у спадчыну ад ягонага бацькі ў 110 годзе да н. э. Абвінавачаны ў дзяржаўнай здрадзе, Сыма Цянь у 99 годзе да н. э. быў вымушаны пакінуць імпэратарскі двор, але ён не пакончыў жыцьцё самагубствам, паводле старажытнага звычая, таму што хацеў працягнуць працу па творам.

Пасьля кастрацыі, Сыма стаў першым эўнухам у кітайскай гісторыі, служачы пры гэтыым імпэратарскім сакратаром. З тых часоў было прынята пры двары мець эўнухаў.

  1. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ China Biographical Database (анг.)
  3. ^ Milton W. Meyer (1994). «China: A Concise History». — С. 165.
  4. ^ James Cowles Prichard (1844). «Researches Into the Physical History of Mankind». — С. 475.
  5. ^ Jay, Jennifer (1999). «Sima Qian». In Kelly Boyd (ed.). The Encyclopedia of Historians and Historical Writing Volume 2. FitzRoy Dearborn. — С. 1093—1094. — ISBN 1-884964-33-8

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыма Цяньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў