Перайсьці да зьместу

Суўр-Пакры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Суўр-Пакры
Месца Балтыйскае мора
архіпэляг Пакры
Плошча 12,68 км²
Краіна Эстонія
Вобласьць Lääne-Harju Rural Municipality[d]
Каардынаты 59°19′40″ пн. ш. 23°54′35″ у. д. / 59.32778° пн. ш. 23.90972° у. д. / 59.32778; 23.90972Каардынаты: 59°19′40″ пн. ш. 23°54′35″ у. д. / 59.32778° пн. ш. 23.90972° у. д. / 59.32778; 23.90972
Суўр-Пакры на мапе Эстоніі
Суўр-Пакры
Суўр-Пакры
Суўр-Пакры

Суўр-Пакры (па-эстонску: Suur-Pakri) — востраў архіпэлягу Пакры ў Эстоніі. Агульная плошча — 12,68 км². Цяпер ненаселены.

Геаграфія і прырода

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Востраў Суўр-Пакры аддзелены ад большага па плошчы вострава Вяйкэ-Пакры пралівам, які ў самай вузкай частцы не перавышае 530 м, а ў глыбіню дасягае 16 м. Поўнач і захад складзены вапнякамі, сустракаюцца прыбярэжныя скальныя ўздымы. На поўначы Суўр-Пакры існуе 12 невялікіх азёр прыроднага і штучнага паходжаньня. Поўдзень вострава нізкі, пакрыты лесам, часткова забалочаны. На востраве гняздуюцца пералётныя птушкі.

Першая пісьмовая згадка пра астравы Пакры зьявілася ў 1283 годзе, калі Эрык V перадаў іх у маёмасьць манахам-цыстэрцыянцам. У 1345 годзе востраў быў выкуплены за 34 маркі 5 шведзкімі сем’ямі. Іх нашчадкі займаліся рыбалоўствам і сельскай гаспадаркай. У пэрыяд распаўсюджваньня прыгоньніцтва яны захоўвалі асабістую свабоду, што было пацьверджана ў 1770 годзе.

У 1940 годзе пасьля пачатку савецкай акупацыі Эстоніі востраў быў перададзены ў карыстаньне арміі, пасьля II Сусьветнай вайны пераўтвораны ў вайсковы палігон. У 1996 годзе перададзены цывільным уладам незалежнай Эстоніі. З 1998 году паўночная частка Суўр-Пакры у складзе ляндшафтнага запаведніка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]