Суслак рабы
| Суслак рабы | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Сямейства | Вавёркавыя (Sciuridae) |
| Род | Суслак (Spermophilus) |
| Від | Суслак рабы |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Spermophilus suslicus (Güldenstaedt, 1770) | |
| Арэал | |
| Арэал | |
Суслак рабы (Spermophilus suslicus) — від сысуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae).
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 180–260 мм, даўжыня хваста 36–57 мм, вага 180–220 г. Верх ад сьветла-шэрага да цёмна- або каштанава-карычневага і пакрыты выразнымі шырокімі плямамі ад сьветла-пясочнага да белага колеру, якія, аднак, могуць быць менш прыкметнымі ў рэгіёнах. Вобласьць грудзей і горла ад колеру карыцы да вохры, ніз крыху сьвятлей. Галава пазначана дробнымі сьветлымі плямамі, вакол вачэй ёсць сьветлыя кольца і з абодвух бакоў пад вачыма каштанава-карычневая пляма. Хвост ад шаравата-карычневага да чорнага і мае больш сьветлы ніжні бок; кончык белы або матава-саламяна-жоўты.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі (Беларусь, Малдова, Польшча, Расія, Украіна); на вышынях ад 0 да 500 м.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аддае перавагу адкрытым ўчасткам з нізкай травой (уключаючы стэпы, пашы і абочыны дарог). Вядзе дзённы лад жыцьця. Большую частку часу яны праводзяць на задніх лапах, аглядаючы навакольле ў пошуках драпежнікаў. Яны капаюць норы вертыкальна і гарызантальна, вертыкальныя — гэта часовыя збудаваньні, а гарызантальныя — для нараджэньня і выхаваньне дзіцянятаў. Часьцей за ўсё ядуць парасткі і менш — збожжа, вусякоў і траву. Размнажаюцца яны толькі раз у год адразу пасля зімовай сьпячкі. Spermophilus suslicus могуць дасягаць шасцігадовага ўзросту. Маладыя асобіны уразлівыя і радзей вытрымліваюць першы год.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ferguson, A. & Kennerley, R. 2021. Spermophilus suslicus. The IUCN (анг.)
- Nutter, R. 2013. Spermophilus suslicus. Animal Diversity Web (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |