Вавёркавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вавёркавыя
MattiParkkonen Orava.jpg
Звычайная вавёрка
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы
Падцарства Эўмэтазоі
Тып Хордавыя
Падтып Хрыбетныя
Кляса Сысуны
Падкляса Зьвяры
Інфракляса Пляцэнтарныя
Атрад Грызуны
Падатрад Вавёркападобныя
Сямейства Вавёркавыя
Бінамінальная намэнклятура
Sciuridae

Вавё́ркавыя (Sciuridae) — сямейства атраду грызуноў. У сямейства ўваходзяць 48 родаў, якія аб’ядноўваюцца ў два падсямействы: вавёркі і ляцягі. Па колькасьці відаў (280) вавёркавыя саступаюць толькі мышыным.

Вавёркавыя шырока распаўсюджаны па плянэце: адсутнічаюць у Аўстралійскай вобласьці, на Мадагаскары, у палярных вобласьцях, паўночна-заходняй Афрыцы і на поўдні Паўднёвай Амэрыкі. Насяляюць самыя разнастайныя ляндшафты: ад трапічных лясоў да арктычнай тундры, у гарах сустракаюцца да ніжняй кромкі леднікоў. Вядуць наземны ці дравесны лад жыцьця.

Шэраг відаў мае прамысловае значэньні і здабываецца дзеля футра ці мяса. У сямействе ёсьць шкоднікі сельскай гаспадаркі (сусьлікі) і пераносчыкі небясьпечных захворваньняў чалавека (суркі, сусьлікі).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вавёркавыясховішча мультымэдыйных матэрыялаў