Сумчатыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сумчатыя
Kangaroo and joey03.jpg
Macropus giganteus
Клясыфікацыя
Царства Жывёлы (Animalia)
Тып Хордавыя (Chordata)
Падтып Хрыбетныя (Vertebrata)
Надкляса Чатырохногія (Tetrapoda)
Кляса Сысуны (Mammalia)
Падкляса Зьвяры (Theria)
Інфракляса Сумчатыя
Бінамінальная намэнклятура
Marsupialia
Illiger, 1811
Арэал
Marsupial biogeography present day - dymaxion map.png
Сучаснае распаўсюджваньне сумчатых

Сумчатыя, торбачнікі[1] (Marsupialia) — інфракляса сысуноў, члены якога распаўсюджаныя ў Аўстралазіі(en), Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках.

Распаўсюджанасьць і паводзіны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумчатыя распаўсюджаныя ў Аўстралазіі(en), Паўночнай і Паўднёвай Амэрыках; прадстаўнікі Peradectidae распаўсюдзіліся таксама ў Эўропе і Азіі ў кайназоі. Сумчатыя каланізавалі розныя асяроддзя пражываньня: лясы, лугі, горны рэльеф і пустыні. Многія віды жывуць на дрэвах. Толькі Chironectes minimus і, у меншай ступені, Lutreolina crassicaudata вядуць паўводны лад жыцьця. Сумчатыя могуць быць дзённыя і начныя, адзінкавыя і групавыя, аднак, іх сацыяльныя паводзіны даволі слаба развіты. Дыета таксама значна вар'іруецца — ёсць ярка выяўленыя траваедныя, таксама ўсяедныя і можна сустрэць мясаедных.

Вонкавы выгляд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адметнай характарыстыкай, агульнай для большасьці відаў сумчатых, ёсьць тое, што маці носяць у мяшочку маладняк. Да добра вядомых сумчатых адносяць кенгуру, валабі, каалы, апасумы, вомбаты, тасманійскіх д'яблаў і вымерлы тылацын. Самы буйны жывы сумчаты, чырвоны кенгуру, вырастае да 1,8 метра ў вышыню і да 90 кілаграмаў у вазе, але вымерлы Diprotodon optatum быў да 3 м у даўжыню і да 2790 кілаграмаў у вазе. Самы маленькі від — гэта Pilbara ningaui, даўжыня якога складае ад 4,6 да 5,7 см, а вага — усяго ад 2 да 9 г.

Клясыфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сумчатыя (Marsupialia) падзяляюцца на наступныя атрады:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуская навуковая тэрмінолёгія. Выпуск дванаццаты. Назовы жывёл / Смоліч Ар.. — Менск: Інстытут Беларускае Культуры, 1927. — С. 20. — 71 с.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]